Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ЗША затрымалі яшчэ адзін танкер у Індыйскім акіяне – Veronica III

Перахоп танкера Veronica III у Індыйскім моры, 15 лютага 2026 г.
Перахоп танкера Veronica III у Індыйскім моры, 15 лютага 2026 г.

Злучаныя Штаты перахапілі судна Veronica III у Індыйскім акіяне, якое было ўключана ў амэрыканскі санкцыйны сьпіс за перавозку іранскай нафты, паведамляе Міністэрства абароны краіны.

Ведамства заявіла, што амэрыканскія вайскоўцы адсочвалі судна з Карыбскага мора да Індыйскага акіяна. «Судна спрабавала абыйсьці каранцін, уведзены прэзыдэнтам Трампам», – гаворыцца ў паведамленьні.

Паводле зьвестак MarineTraffic, нафтавы танкер Veronica III плавае пад сьцягам Панамы.

На мінулым тыдні амэрыканскія вайскоўцы падняліся на борт судна Aquila II у Індыйскім акіяне, якое таксама адсочвалася з Карыбскага мора. Танкер падазраюць у спробе пераправіць вэнэсуэльскую нафту ў Кітай у абыход санкцый. Адначасова ён быў уключаны ў санкцыйны сьпіс ЗША ў складзе расійскага «ценявога флёту».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG