Пракуратура летась прызнала экстрэмісцкімі каля 1300 матэрыялаў
Такая лічба прагучала на паседжаньні калегіі Генпракуратуры, дзе разглядаліся вынікі 2025 году.
Асудзілі былога кіраўніка аддзелу IT-кампаніі 4RM Systems
Былога кіраўніка аддзела інавацыйных дасьледаваньняў кампаніі 4RM Systems Аляксандра Сульжыца асудзілі, як мяркуецца, у справе Гаюна, піша «Наша Ніва».
У 2019—2022 гадах Сульжыц працаваў у Rozum Robotics, дзе прайшоў шлях ад мэнэджэра па пастаўках да кіраўніка аддзела робататэхнічнай аўтаматызацыі.
Апошнім месцам працы была 4RM Systems, дзе Аляксандар займаўся распрацоўкай рашэньня Stemma з штучным інтэлектам для аўтаматызацыі касаў самаабслугоўваньня.
Аляксандру Сульжыцу 44 гады. Ён родам зь Пінску. Бацька дваіх дзяцей.
Затрымалі яго каля васьмі месяцаў таму і нядаўна асудзілі ў Менскім гарадзкім судзе за «садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці». Вырак дакладна не вядомы, але зьвязаны з пазбаўленьнем волі або на «хіміі», або ў калёніі.
За «садзейнічаньне экстрэмізму» асудзілі спартовага прадусара і юрыста
У Менскім гарадзкім судзе вынесьлі прысуд 40‑гадоваму Мікіту Беражкову — сыну былога рэдактара газэты «Прессбол» Уладзімера Беражкова.
Раней Мікіта працаваў прэс-аташэ менскага хакейнага «Дынама» і прадусарам на расейскім спартовым канале МатчТВ.
Мікіту Беражкова абвінавацілі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці» (ч. 1 арт. 361‑4) і пакаралі «хатняй хіміяй», паведаміла «Наша Ніва».
Па такім самым артыкуле і таксама, верагодна, на «хатнюю хімію» асудзілі 53‑гадовага былога адваката Аляксея Кероля. Пры канцы 2021 году ў Кероля забралі адвакацкую ліцэнзію праз тое, што ў 2020 годзе яго затрымалі на пратэстах. У 2020-м ён абараняў беларусаў, якіх затрымлівалі на дэманстрацыях, піша «Наша Ніва». Сёньня Кероля дадалі ў «сьпіс экстрэмістаў».
Улады дадалі ў сьпіс «экстрэмістаў» яшчэ 37 чалавек
- Трафім Барысаў — 19 гадоў
- Мікіта Беражкоў — 39 гадоў
- Карына Бордухай — 30 гадоў
- Дзьмітры Бузюк — 44 гады
- Любоў Валюк — 36 гадоў
- Марэт Валюк — 58 гадоў
- Алег Галявятдзінаў — 50 гадоў
- Яўген Гомельскі — 39 гадоў
- Яўген Давыдоўскі — 35 гадоў
- Мікалай Дамаронак — 36 гадоў
- Дзьмітры Данільчык — 34 гады
- Сяргей Жыгалеў — 20 гадоў
- Дзьмітры Захорошка — 19 гадоў
- Алена Змушко — 39 гадоў
- Уладзімір Казлоўскі — 63 гады
- Віталь Казьмірук — 48 гадоў
- Юрый Качаноўскі — 34 гады
- Сьвятлана Кашкель — 62 гады
- Аляксей Кероль — 52 гады
- Ўладзіслаў Краскоўскі — 27 гадоў
- Карына Куцко — 29 гадоў
- Мікалай Лаханскі — 38 гадоў
- Рычард Логвінаў — 34 гады
- Ганна Макарава — 38 гадоў
- Яўген Мандрык — 36 гадоў
- Вольга Міроненка — 55 гадоў
- Марыя Місюк — 18 гадоў
- Рыта Наумава — 58 гадоў
- Аляксей Нядвецкі — 51 год
- Сяргей Пахомаў — 37 гадоў
- Андрэй Пацкевіч — 37 гадоў
- Аляксандра Пуліновіч — 19 гадоў
- Натальля Пупкевіч — 47 гадоў
- Сяргей Рымашэўскі — 45 гадоў
- Арцём Савіцкі — 31 год
- Мірон Сьвідуновіч — 23 гады
- Аляксандар Хлебус — 40 гадоў
Усяго ў экстрэмісцкім сьпісе цяпер 6298 чалавек, паведаміла «Вясна».
Форум