Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дзяржавы кааліцыі «Рамштайн» дадуць Украіне вайсковай дапамогі ў 2026 годзе на 38 мільярдаў даляраў

Супрацьракетная сыстэма Patriot ва Ўкраіне
Супрацьракетная сыстэма Patriot ва Ўкраіне

Па выніках сустрэчы кантактнай групы ў пытаньнях абароны Ўкраіны (фармат «Рамштайн») партнэры Ўкраіны зацьвердзілі на 2026 год адзін з найбуйнейшых бюджэтаў на падтрымку Кіева ўзбраеньнямі ў памеры 38 млрд даляраў.

Пра гэта паведамляе DW са спасылкай на Міністэрства абароны Ўкраіны.

З гэтай сумы больш за 6 мільярдаў будуць перададзены ў канкрэтных пакетах дапамогі, у тым ліку больш за 2,5 млрд даляраў на ўкраінскія дроны, больш за $500 млн па праграме прыярытэтных патрэбаў (PURL), 2 млрд даляраў на СПА, а таксама сродкі на артылерыйскія боепрыпасы, падрыхтоўку, марскія магчымасьці і іншыя напрамкі.

Акрамя таго, Украіна дамовілася «з шэрагам эўрапейскіх партнэраў» аб тэрміновай пастаўцы ракет для сыстэм СПА Patriot са сваіх запасаў, паведаміў міністар абароны Ўкраіны Ўладзімір Фёдараў.

Мінабароны Ўкраіны расказала, хто колькі выдзеліць

Фёдараў таксама прывёў сьпіс краін і аб’ём сродкаў, якія яны выдзеляць. Нямеччына ў рамках свайго бюджэту на дапамогу Украіне ў 14 мільярдаў даляраў выдзеліць ня менш як адзін мільярд на закупку дронаў, а таксама прафінансуе праект «купалу» СПА над украінскімі гарадамі і праект дронава-штурмавых падразьдзяленьняў, паведаміў Фёдараў.

Вялікая Брытанія ў 2026 годзе дасьць Украіне дапамогу ў памеры 4 мільярдаў даляраў, Нарвэгія ў 2026 годзе вылучыць на дапамогу Ўкраіне 7 млрд даляраў, зь якіх 1,4 мільярда пойдуць на дроны, 700 мільёнаў на СПА, 200 мільёнаў на артылерыю.

Нідэрлянды абавязаліся вылучыць як мінімум 0,25% ВУП на абарону Ўкраіны ў 2026 годзе і анансавалі ўнёсак у 100 мільёнаў даляраў на PURL. Бэльгія дасьць 1,2 млрд даляраў, Швэцыя — 4,3 млрд, Данія — 2,4 млрд, Гішпанія — 1,4 млрд. Латвія і Эстонія накіруюць ня менш як 0,25% уласнага ВУП на ўзмацненьне абароны Ўкраіны, паведаміў Фёдараў.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG