На Алімпіядзе ў Міляне і Картыне д’Ампэцца завяршылася жаночая лыжная гонка на 10 км вольным стылем у жанчын.
Беларуска Ганна Каралёва, якая выступае на Гульнях у нэўтральным статусе, фінішавала 45-й. Дыстанцыю яна прайшла за 25 хвілін і 59,3 сэкунды. Адставаньне ад пераможцы склала 3 хвіліны і 10,1 сэкунды.
Золата дасталося швэдцы Фрыдзе Карлсан, срэбра — ейнай суайчыньніцы Эбе Андэрсан, а масяжовы мэдаль у лыжніцы з ЗША Джэсі Дыгінс.
Раней у спрынце клясычным стылем Каралёва заняла 48-е месца.
Увечары чакаюцца яшчэ адны спаборніцтвы з удзелам спартоўкі зь Беларусі. Марына Зуева возьме ўдзел у заезьдзе на 5000 м на каньках.
Форум