Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Беларускія валянтэры адкрываюць у Кіеве другі цэнтар абагрэву і падтрымкі мясцовых жыхароў

Першы пункт абагрэву і дапамогі, які беларускія валянтэры адкрылі ў студзені ў Кіеве. Архіўнае фота
Першы пункт абагрэву і дапамогі, які беларускія валянтэры адкрылі ў студзені ў Кіеве. Архіўнае фота

Кіраўнік дабрачыннага фонду «Вольная Беларусь» Аляксей Францкевіч паведаміў аб адкрыцьці яшчэ аднаго беларускага пункту абагрэву ў Кіеве.

«У Кіеве працуе „цэнтар нязломнасьці“ — месца, дзе ёсьць сьвятло, цяпло і падтрымка, дзе адчуваецца салідарнасьць і чалавечнасьць. Сёньня ўсталёўваецца ўжо другі намёт, бо першы больш не спраўляецца з колькасьцю людзей, якім патрэбна дапамога. Асабліва прыемна, што гэта ініцыятыва звычайных беларусаў», — паведаміў Аляксей Францкевіч.

Першы такі пункт беларусы адкрылі ў канцы студзеня. Яго апякае валянтэрскі цэнтар «Сустрэча», які ў Беларусі летась у лістападзе прызналі «экстрэмісцкім фармаваньнем».

У Кіеве пасьля мэтанакіраваных абстрэлаў расейскіх войскаў па цеплавой і энэргетычнай інфраструктуры амаль 1 400 жылых дамоў застаюцца безь цяпла, зь іх 1100 з двух раёнах, у якіх немагчыма аднавіць цеплазабесьпячэньне праз крытычныя пашкоджаньні Дарніцкай ЦЭЦ.

З сярэдзіны студзеня ва ўкраінскай сталіцы таксама дзейнічаюць аварыйныя адключэньні электраэнэргіі — часьцей за ўсё жыхары Кіева атрымліваюць электрычнасьць ад 3 да 6 гадзін на дзень.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG