10 лютага беларуская лыжніца Ганна Каралёва завяршыла выступленьні ў спрынце клясычным стылем на XXV Зімовых Алімпійскіх гульнях у Італіі. Каралёва ня выйшла ў чвэрцьфінал алімпійскага лыжнага спрынту.
На старт кваліфікацыі спрынту выйшлі 89 спартсмэнак, для патрапляньня ў чвэрцьфінал неабходна было паказаць вынік у трыццатцы наймацнейшых.
Каралёва пераадолела паўтара кілямэтра за 3 мін. 57,25 сэк. і заняла 48-е месца. Ад прахадной 30-й пазыцыі Ганну адзьдзялілі восем секунд.
Калі яшчэ беларусы выйдуць на алімпійскія старты
12 лютага Ганна Каралёва яшчэ выступіць у разьдзельнай гонцы на 10 км каньковым стылем, а Марына Зуева бяжыць дыстанцыю 5000 м на канькабежным авале.
17–18 лютага пройдуць спаборніцтвы фрыстайлістак Ганны Гуськовай, Анастасіі Андрыянавай і Ганны Дзяругі. Гуськова, якая выйграла Алімпіяду ў 2018 годзе і мела срэбра ў 2022-м. Гуськова выйдзе на кваліфікацыйныя выступленьні 17 лютага а 12:45. Фінал у фрыстайлістак заплянаваны на 15:30 серады 18 лютага.
На 17–19 лютага заплянаваныя выступы ў фігурным катаньні, ад Беларусі ўдзельнічае Вікторыя Сафонава. 17-га яна прадставіць кароткую праграму, а 19-га — адвольную.
18 лютага ў гарналыжным слаламе стартуе Марыя Шканава, для яе гэта ўжо пятая Алімпіяда.
Усяго на зімовай Алімпіядзе разыгрываецца 116 камплектаў узнагарод. Завершацца гульні 22 лютага.