Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Польшчу зноў заляцелі паветраныя балёны зь Беларусі

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Уначы з 8 на 9 лютага польскія вайскоўцы выявілі на радарах аб’екты, падобныя на паветраныя балёны, якія ўваходзілі ў паветраную прастору краіны.

Сытуацыя была пад кантролем і не пагражала людзям або бясьпецы паветранага руху, паведаміла Апэратыўнае камандаваньне Ўзброенымі сіламі ў сацыяльнай сетцы X.

У паведамленьні ня згадвалася краіна, зь якой запусьцілі шары, але прэс-сакратар падпалкоўнік Яцэк Гарышэўскі паведаміў польскаму выданьню Interia, што гэта была Беларусь.

Мінулае парушэньне паветранай прасторы Польшчы паветранымі балёнамі было ўначы на 4 лютага.

Сёлета пачасьціліся прылёты ў Польшчу паветраных балёнаў з кантрабандай зь Беларусі. Раней такія прылёты выклікалі крызіс у адносінах Беларусі і Літвы.

Паветраныя балёны ствараюць праблемы для цывільнай авіяцыі ў Літве. Апошні інцыдэнт, найбуйнейшы сёлета, адбыўся 27 студзеня. У выніку віленскі аэрапорт закрывалі тройчы, у выніку чаго пацярпелі 1,7 тысячы пасажыраў.

У канцы 2025 году кантрабандныя балёны зь Беларусі больш за 10 разоў парушалі дзейнасьць літоўскіх аэрапортаў.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG