Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стаў вядомы кароткі сьпіс беларускай кінапрэміі «Чырвоны верас’26»

17 лютага 2024 году на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі прайшла цырымонія ўзнагароджаньня беларускай прэміяй «Чырвоны верас»
17 лютага 2024 году на Бэрлінскім міжнародным кінафэстывалі прайшла цырымонія ўзнагароджаньня беларускай прэміяй «Чырвоны верас»

Некаторыя фільмы бяруць удзел у конкурсе на ўмовах ананімнасьці аўтараў.

Вызначаны кароткі сьпіс Беларускай прэміі кінакрытыкаў «Чырвоны верас’26», якой у лютым будуць узнагароджаныя лепшыя стужкі і кінатворы беларускіх аўтараў. Конкурс праводзіцца за мяжой Беларусі ўжо трэці раз.

Журы ў складзе 20 кінакрытыкаў, кінажурналістаў і дасьледчыкаў кіно ацэньвала фільмы 2023 і 2024 гадоў. Усяго ў разглядзе бралі ўдзел 60 стужак: гэта поўна і кароткамэтражныя гульнявыя, дакумэнтальныя і анімацыйныя стужкі, якія былі створаныя беларусамі. Асобна гэтым разам разглядаюцца дакумэнтальныя рэпартажы. Дзьве з намінацыяў — «Найлепшы дакумэнтальны рэпартаж» і «Найлепшы мантаж» — зьявіліся ў гэтым сэзоне кінапрэміі ўпершыню. Некаторыя фільмы бяруць удзел у конкурсе на ўмовах ананімнасьці аўтараў.

Усяго ў шорт-ліст кінапрэміі за 2026 год патрапілі 45 твораў, якія журы адабрана з 60. Першапачаткова для ўдзелу ў конкурсе было пададзена 74 заяўкі, паведамляецца на сайце кінапрэміі «Чырвоны верас».

Паводле інфармацыі арганізатараў конкурсу ў намінацыі «Найлепшы гульнявы поўнамэтражны фільм» у шорт-ліст патрапілі стужкі

  • «Пад шэрым небам» Мары Тамковіч,
  • «Працэсы» Андрэя Кашперскага
  • і «Чароўныя нажнічкі» Anny Avoty.

У намінацыі «Найлепшы гульнявы кароткамэтражны фільм» прадстаўленыя

  • «Say Cheese» Кіры Альшэўскай,
  • «Цукар» Андрэя Кашперскага
  • і фільм ананімнага ўдзельніка.

Беларуская прэмія «Чырвоны верас» адзначае найлепшыя дасягненьні ў сфэры незалежнага беларускага кіно з 2022 году. Тады лепшым поўнамэтражным мастацкім фільмам была прызнаная стужка «II» («Два») Ульяны Сяньковай, а сярод кароткамэтражных мастацкіх фільмаў — «Возера радасьці» Аляксея Палуяна. Наступным разам, у 2024 годзе лепшым гульнявым поўнамэтражным фільмам журы «Чырвонага вераса» прызнала стужку Мікіты Лаўрэцкага «Спатканьне ў Менску», а сярод кароткамэтражных фільмаў — «Сьмецьцевая галава» Юрыя Сямашкі.

Сузаснавальнікамі кінапрэміі «Чырвоны верас» зьяўляюцца кінакрытыкі Ірэна Кацяловіч і Тарас Тарналіцкі.

У журы прэміі ўвайшлі 20 чалавек: гэта дасьледніцы кіно Альміра Усманава, Саша Разор і Вольга Ісакава, кінааналітык Максім Жбанкоў, фэстывальны арганізатар Ігар Сукманаў, кінакрытыкі Ганна Яфрэменка і Ульяна Рубанава, кінажурналістка Натальля Бабілёнская і сузаснавальнікі прэміі — кінакрытыкі Тарас Тарналіцкі і Ірэна Кацяловіч. Некаторыя экспэрты ананімныя.

Прэмію «Чырвоны верас» заснавалі чацьвёра энтузіястаў-кінакрытыкаў у 2021 годзе, калі стала канчаткова зразумела, што беларускае незалежнае кіно існуе ў новай рэчаіснасьці: «неляяльнае» кіно станавілася немагчымым унутры Беларусі.

Назвы ўсіх фільмаў «Чырвонага вераса — 2026» можна паглядзець тут.

XS
SM
MD
LG