Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Улады Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» старонку ў Інстаграм, якую вялі ад імя Аляксандра Лукашэнкі

Ілюстрацыйная выява
Ілюстрацыйная выява

Таксама адзін з судоў, ужо традыцыйна, унёс у сьпіс недазволеных шэраг іншых старонак.

Instagram-старонку «alex_anderlukashenko1954» прызналі «экстрэмісцкай». Гэты ўліковы запіс быў створаны некалькі тыдняў таму. На ім у жартоўнай форме і з выкарыстаньнем штучнага інтэлекту стваралі здымкі нібыта пра паездкі Лукашэнкі, у тым ліку па Эўропе.

Рашэньне ўнесьці старонку ў сьпіс «экстрэмісцкіх» прыняў суд Заводзкага раёну Менску 28 студзеня.

Акрамя таго, як заўважыла «Вясна», «экстрэмісцкі сьпіс» папоўнілі старонкі ў Threads «Игорь Лосик», «alexander.fruman», «storks_history», старонкі ў Instagram «denzor_den», «wolnabialorus», «nalesniki_razem», «zerkalo_story», «storks_history», Telegram-каналы «Израиль и Беларусь. RAZAM», «AXYENA ART», старонка ў TikTok «ezhikgrigencha», старонка ў Facebook «Michal Barouski».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG