Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Нацыянальным банку прэзэнтавалі новы графічны знак беларускага рубля

Кіраўнік праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Раман Галоўчанка і аўтар графічнага знаку беларускага рубля Васіль Шчабятун. 2 лютага 2026 году
Кіраўнік праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Раман Галоўчанка і аўтар графічнага знаку беларускага рубля Васіль Шчабятун. 2 лютага 2026 году

Аўтару знаку Васілю Шчабетуну ўручылі сэртыфікат на тры тысячы беларускіх рублёў за перамогу ў конкурсе на найлепшы графічны знак рубля.

Першы раз конкурс на стварэньне графічнага знаку для беларускага рубля абвяшчалі яшчэ ў 2004 годзе. Тады такім знакам прызналі літары Br. У 2025 годзе правялі новы конкурс.

Як паведаміла дзяржаўнае агенцтва БелТА, на ўдзел у ім прынялі амаль 2,7 тысяч заявак. Конкурсная камісія вызначыла пяць найлепшых работ, а пераможцу сярод іх вызначалі онлайн-галасаваньнем.

Вынікі конкурсу абвясьцілі 31 сьнежня 2025 году.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG