1 лютага па ўсходзе Беларусі захаваецца галалёд, на дарогах — галалёдзіца, што можа ўскладніць рух транспарту і павялічыць рызыку ДТЗ. У начныя і ранішнія гадзіны на большай частцы краіны тэмпэратура паветра панізіцца да —25... — 30 °C.
2 лютага ў панядзелак мароз узмоцніцца. Уначы і раніцай на большай частцы тэрыторыі Беларусі чакаецца —25...—30 °C, месцамі тэмпэратура апусьціцца да —31...—33 °C.
Ратавальныя і камунальныя службы заклікаюць людзей быць асабліва ўважлівымі: пазьбягаць працяглага знаходжаньня на марозе, апранацца цёпла, а кіроўцам — выбіраць бясьпечную хуткасьць і дыстанцыю, паколькі ў пэрыяд моцных маразоў узрастае рызыка абмаражэньняў і аварыйных сытуацый.
Форум