Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Менску затрымалі кіраўніка дабрачыннага фонду «Дапамога цяжкахворым дзецям»

Дабрачынная дапамога, ілюстрацыйнае фота
Дабрачынная дапамога, ілюстрацыйнае фота

Паводле сьледзтва, у 2024 годзе жыхар Менску стварыў дабрачынны фонд і займаўся крымінальнымі дзеяньнямі.

Фонд «Дапамога цяжкахворым дзецям» паўстаў на наступны год пасьля закрыцьця папярэдняга фонду, якім займаўся Вячаслаў Лысянкоў — «Рух душы», як піша «Наша ніва». Як паведамляе Сьледчы камітэт, які заняўся ягонай крымінальнай справай, мужчына, «займаючы пасаду дырэктара, аднаасобна кантраляваў дзейнасьць арганізацыі: распараджаўся маёмасьцю, падпісваў дамовы і рабіў усе юрыдычна значныя дзеяньні».

Жыхару Менску, які трапіў пад сьледзтва, 28 гадоў.

«Фонд займаўся зборам грашовых сродкаў для лячэньня цяжкахворых дзяцей. Тысячы калектываў па ўсёй краіне атрымлівалі лісты з просьбай аказаць матэрыяльную дапамогу, у гандлёвых цэнтрах і ўстановах аховы здароўя расстаўляліся скрыні для ахвяраваньняў. Варта адзначыць, што наяўныя грошы на рахункі так і не залічваліся, а іх лёс у цяперашні час высьвятляюць сьледчыя», — паведамілі ў СК.

Сьледзтва таксама лічыць, што абвінавачаны наўмысна, рэалізуючы дзеля сыстэмнага асабістага ўзбагачэньня, перайначваў інфармацыю аб «падапечных» на сайце арганізацыі. Нават калі фонд ужо аказаў дапамогу — грошы працягвалі паступаць фігуранту крымінальнай справы.

Затрыманы таксама быў заснавальнікам трох камэрцыйных таварыстваў, зарэгістраваных на ягонае імя, а таксама кіраваў юрыдычнай асобай, створанай ягонай знаёмай.

У большасьці выпадкаў грошы, што паступалі на рахунак фундацыі, ішлі не на дапамогу дзецям, а траціліся на гаспадарчыя патрэбы, куплю і абслугоўваньне аўтамабіляў, арэнду кватэры, набыцьцё тэхнікі, асабістыя бытавыя патрэбы, лічыць сьледзтва. Таксама рабіўся незаконны пераказ грашовых сродкаў у гатоўку «з мэтай крадзяжу».

У выніку кіраўніком фонду зацікавілася упраўленьне ДФР КДК па Менскай вобласьці і Менску. Сьледчыя мяркуюць, што затрыманы выкраў звыш 830 тысяч рублёў. Цяпер яго чакае суд, дзе яму пагражае да 12 гадоў зьняволеньня.

Пакуль жа абвінавачанага зьмясьцілі пад варту.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG