Як адзначаецца ў паведамленьні, больш за 92 % з гэтай сумы выкралі пры дапамозе «мэтадаў сацыяльнай інжынэрыі».
Для вываду выкрадзеных сродкаў злачынцы выкарыстоўвалі пераводы на адрас атрымальнікаў у замежных банках (32,1% ад агульнай выкрадзенай сумы), перавод у крыптавалюту і гульнявым установам (28,3 %), перавод у гатоўку па такенах і з выкарыстаньнем тэхналёгіі NFC (21,5 %) і аплату тавараў і паслуг у арганізацыях гандлю і сэрвісу па ўсім сьвеце (12,7 %).
У Нацбанку адзначылі, што летась беларускія банкі змаглі папярэдзіць выкраданьне прыблізна 5 мільёнаў рублёў пры дапамозе ўсталяваных антыфрод-сыстэм і інфармацыі з аўтаматызаванай сыстэмы апрацоўкі інцыдэнтаў.
Форум