Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Авіякампанія з ААЭ зь лютага адновіць рэйсы зь Менску

Самалёт FlyDubai
Самалёт FlyDubai

Вядомы і расклад першых рэйсаў.

Кампанія FlyDubai аднаўляе рэйсы зь Менску ў пачатку лютага, вынікае з афіцыйнай старонкі перавозьніка.

Першы рэйс з Дубаю ў Менск прыбудзе 1 лютага, а 23:45.

Рэйсы зь Менску ў Дубай пачнуцца 2 лютага, а 00:45.

Да 13 лютага кампанія будзе выконваць зь Менску толькі начныя рэйсы. Першы дзённы рэйс у Дубай адправіцца 14 лютага, а 13:50.

Авіякампанія FlyDubai не выконвала рэйсаў у Менск з канца сьнежня. 24 сьнежня яна перавяла рэйсы зь Менску ў Маскву. У той час карыстальнікі сацыяльных сетак выказалі здагадку, што скасаваньне рэйсаў было выклікана малой колькасьцю пасажыраў на маршруце ў Менск.

Беларускі бок сытуацыі не камэнтаваў, хаця спачатку кампанія з ААЭ збюіралася аднавіць рэйсы ў студзені.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG