Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Кіраўнік Нацыянальнага банку Галоўчанка прагназуе невялікае зьніжэньне абменнага курсу беларускага рубля

Раман Галоўчанка
Раман Галоўчанка

Падчас нарады ў пытаньнях узаемаадносінаў з Кітаем старшыня праўленьня Нацыянальнага банку Беларусі Раман Галоўчанка пракамэнтаваў бягучы і будучы курс беларускага рубля.

Як паведамляе прэс-служба Нацыянальнага банку Беларусі, сярод іншага ён заявіў.

«Сытуацыя пакуль стабільная і на курс рубля ўплываюць найбольш рынкавыя фактары. Мы не гуляем спэцыяльна супраць даляра, не аслабляем рубель, не ўмацоўваем рубель, сытуацыя на рынку складваецца такая, і я думаю, што яна задавальняе ў першую чаргу экспартэраў, якія прадаюць прадукцыю ў Расейскую Фэдэрацыю.

Зараз і аб’ектыўныя фактары, такія як падатковы пэрыяд, вырасла прапанова валюты, таму курс рэагуе такім чынам. Я думаю, што трэба чакаць невялікага паслабленьня курсу рубля, хоць вялікіх перападаў мы не прагназуем», — заявіў Галоўчанка.

На 28 студзеня курс беларускага рубля складае 2,8593 рубля за даляр ЗША, ён падняўся ў параўнаньні з учорашнім днём на +0.0142%, паведамляе Myfin.by.


Паводле зьвестак Нацыянальнага банку, міжнародныя рэзэрвовыя актывы Беларусі за мінулы год павялічыліся на 5,5 мільярда даляраў і на 1 студзеня 2026 году перавысілі 14,4 мільярда даляраў.

XS
SM
MD
LG