Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Японіі не застаецца ніводнай гіганцкай панды. Тлумачым чаму, а таксама пра панда-дыпляматыю


Лей-Лей ясі бамбук, Токіо, 25 студзеня 2026 года
Лей-Лей ясі бамбук, Токіо, 25 студзеня 2026 года

Кітай адклікае пандаў з Токіо на фоне пагаршэньня адносін з Японіяй.

25 студзеня тысячы людзей прыйшлі ў заапарк Токіо, каб разьвітацца з пандамі Сяа і Лей, якія 27 студзеня адправяцца ў Кітай. Упершыню за паўстагодзьдзя ў Японіі не застанецца ніводнай гіганцкай панды.

Па дадзеных урада Токіо, за права ўбачыць панд у нядзелю змагаліся каля 108 тысяч чалавек пры ўсяго 4400 зарэзэрваваных слотах. Многія наведвальнікі заапарка не маглі стрымаць сьлёз, паведамляе BBC.

Першая пара гіганцкіх пандаў прыбыла ў Японію з Кітая ў 1972 годзе ў знак нармалізацыі дыпляматычных адносін.

Лей-Лей і яе брат Сяа-Сяо нарадзіліся ў панды Шын-Шын і яе партнэра Ры-Ры ў чэрвені 2021 года. Бацькоў вярнулі ў Кітай у 2024 годзе. Яшчэ чатыры панды, якія знаходзіліся ў парку Adventure World у Сірахаме, былі адпраўлены ў КНР у чэрвені 2025 года.

Усе гіганцкія панды ў сьвеце — уласнасьць Кітая. У заапарках яны знаходзяцца ў арэндзе. Пэкін выкарыстоўвае пандаў як інструмэнт публічнай дыпляматыі (панда-дыпляматыя), перадаючы іх іншым краінам у знак дружбы і адклікаючы ў выпадку пагаршэньня адносін.

Адносіны паміж Пэкінам і Токіо рэзка абвастрыліся ў лістападзе 2025 года пасьля заяў японскага прэм’ер-міністра Санаэ Такаіці аб тым, што крызіс вакол Тайваня дазволіць Японіі рэалізаваць права на самаабарону.

Пэкін палічыў выказваньні ўмяшаньнем ва ўнутраныя справы і пасьля гэтага рэкамэндаваў сваім грамадзянам устрымацца ад паездак у Японію, правёў буйныя ваенныя вучэньні ў Тайваня і забараніў экспарт тавараў падвойнага прызначэньня.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG