«Яна будзе праходзіць у гэтых сур’ёзных умовах да вясны», — працытавала Лукашэнку дзяржаўнае агенцтва БелТА.
На нарадзе ў пытаньнях стварэньня адукацыйнага цэнтра па падрыхтоўцы кадраў пэрспэктыўных напрамкаў ён выказаў сумневы, што бесьпілётнікі ў выпадку вайны наўрад ці будуць эфэктыўныя ва ўмовах Беларусі.
«Вельмі яны нам дапамогуць у лясіста-балоцістай мясцовасьці? Асабліва ў лясістай. У стэпе, пустыні ўсё як на далоні: „птушачку“ (бесьпілётнік) запусьціў, цэль знайшлі — атакуем, нічога не перашкаджае. А як у лесе? Зноў жа, гэта мае разважаньні», — сказаў Лукашэнка.
Пры гэтым ён адзначыў, што дроны цяпер актыўна выкарыстоўвае Расеі і Ўкраіна.
«Цэлыя заводы, фабрыкі штампуюць. І ня толькі ўкраінцы і расейцы, якія сёньня зь іх дапамогай ваююць. І яны даволі эфэктыўна ваююць», — дадаў Лукашэнка.
16 студзеня Аляксандар Лукашэнка распарадзіўся правесьці маштабную праверку Ўзброеных сілаў Беларусі. Гэтай праверцы папярэднічалі супольныя штабныя вучэньні беларускага войска, якія праводзілі 13–16 студзеня пад кіраўніцтвам начальніка Генэральнага штабу Ўзброеных сілаў Паўла Муравейкі.
Папярэдняя маштабная раптоўная праверка Ўзброеных сілаў праходзіла летась ў кастрычніку.
- Рэжым Аляксандра Лукашэнкі няспынна праводзіць вучэньні, трэнаваньні, зборы падчас абвастрэньня адносінаў з Захадам і поўнамаштабнай вайны Расеі супраць Украіны, у якой афіцыйны Менск падтрымлівае Крэмль.
Форум