Як паведамляе Нацыянальны банк Беларусі аб выніках замежнага гандлю таварамі і паслугамі за 11 месяцаў 2025 году, адмоўнае гандлёвае сальда ў Беларусі склала мінус 1,31 мільярда даляраў, што больш за такі ж пэрыяд мінулага году ў паўтара раза.
Рост адмоўнага сальда адбываецца перадусім у гандлі таварамі.
Паводле інфармацыі Нацыянальнага банку, экспарт тавараў склаў 36,2 мільярда даляраў і зьнізіўся на 0,1% ў параўнаньні з тым жа леташнім пэрыядам мінулага году, а імпарт склаў 41,19 млрд, павысіўшыся на 2,8%. Адмоўнае сальда склала каля 5 млрд. даляраў.
Экспарт паслугаў не кампэнсуе адмоўнага сальда ў гандлі таварамі. За 11 месяцаў мінулага году экспарт паслугаў склаў 10,34 мільярда даляраў і вырас на 15,4%, але і імпарт паслугаў таксама вырас — ён склаў 6,66 млрд. і вырас на 8,6%. Станоўчае сальда ў паслугах склала 3,68 млрд. даляраў.
Форум