Аналітыкі банка мяркуюць, што ён складзе 1,8%. Драйвэрам росту ў 2025 годзе стаў унутраны попыт беларусаў, паведаміў ЭАБР.
«Прырост эканомікі Беларусі склаў па выніках 2025 года 1,3% дзякуючы моцнаму ўнутранаму попыту – раздробны продаж павялічыўся на 6,6%. Падзеньне попыту на прадукцыю беларускіх прадпрыемстваў у Расеі і прывяло да зьніжэньня выпуску ў прамысловасьці на 1,8%. Ва ўмовах заплянаваных урадам інвэстыцыйных праектаў і падвышэньня эканамічнай актыўнасьці ў Расеі чакаем прыросту ВУП на 1,8% у 2026 годзе», – заяўлена ў макрааглядзе.
Разам з тым, Аляксандр Лукашэнка сваім указам зацьвердзіў прырост ВУП на гэты год на 2,8%.
Эўразійскі банк разьвіцця мяркуе, што «стрымальным фактарам застаецца зьніжэньне попыту на беларускую прадукцыю праз запаволеньне эканомікі ключавога гандлёвага партнэра — Расеі. Пры гэтым высокія інвэстыцыйная і спажывецкая актыўнасьць падтрымліваюць рост эканомікі».
Інфляцыя за 2025 год у Беларусі, паводле афіцыйных крыніц, склала 6,8%. Такія зьвесткі раней апублікаваў Белстат. Прагноз сацыяльна-эканамічнага разьвіцьця, ухвалены ўрадам на 2025 год, прадугледжваў, што інфляцыя не павінна перавысіць узровень 5 працэнтаў.
За год цэны на прадукты харчаваньня вырасьлі на 9%, на нехарчовыя тавары Беларускі ўрад ставіў мэтаю стрымаць у 2025 годзе інфляцыю ў рамках 5% за год.
Эўразійскі банк разьвіцьця (ЭАБР) раней падаў у сваім макраэканамічным прагнозе, што сёлета інфляцыя ў Беларусі будзе знаходзіцца каля адзнакі 7%. Яе паскорыць імпарт ціску цэнаў з Расеі і дэфіцыт працоўных рэсурсаў. Такі ж прагноз і ва ўзарду Беларусі.
Сярэдні курс беларускага рубля ў 2026 годзе прагназуецца на ўзроўні 3,32 бел. руб./даляр. Умеркаванае паслабленьне курсу зьвязана з ростам імпарту і скарачэньнем экспарту тавараў.