Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Паслом Беларусі ў Расеі будзе Юры Селіверстаў, былы міністар фінансаў

абноўлена

Да прызначэньня паслом у Расеі Юры Селіверстаў працаваў міністрам фінансаў Беларусі. 22 студзеня 2026 году
Да прызначэньня паслом у Расеі Юры Селіверстаў працаваў міністрам фінансаў Беларусі. 22 студзеня 2026 году

У прэсавай службе Аляксандра Лукашэнкі паведамілі аб новых прызначэньнях.

Аляксандар Лукашэнка прызначыў Юрыя Селіверстава новым паслом Беларусі ў Расеі.

Да гэтага прызначэньня ён з 2020 году працаваў міністрам фінансаў Беларусі.

«Амбасада Расеі — гэта ня проста амбасада. Гэта другі ўрад, бо гэта асноўны наш рынак, дзе мы прадаём нашу прадукцыю. Гэта асноўная краіна, якая інвэстуе ў нашу краіну, дапамагае нам заўсёды», — працытавала Лукашэнку яго прэсавая служба.

Лукашэнка дадаў, што «гэта наша Расея, таму абы-каго туды не адправіш, і ўзровень павінен быць адпаведны, і веды, і жаданьне працаваць».

У чэрвені 2022 году ўрад Канады ўвёў санкцыі супраць Юрыя Селіверстава.

Міністар фінансаў Беларусі Ўладзіслаў Татарыновіч
Міністар фінансаў Беларусі Ўладзіслаў Татарыновіч

Новым міністрам фінансаў стаў Уладзіслаў Татарыновіч. Да гэтага прызначэньня ён працаваў намесьнікам старшыні Савету Рэспублікі Нацыянальнага сходу.

15 студзеня Лукашэнка прызначыў дыплямата Аляксандра Рагожніка, які з 27 чэрвеня 2024 году ачольваў амбасаду Беларусі ў Расеі, старшынём Віцебскага аблвыканкаму.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG