У Міністэрстве ўнутраных спраў Беларусі паведамілі аб затрыманьні 45-гадовага намесьніка аднаго з найбольшых прадпрыемстваў аграпрамысловага комплексу Горадзенскай вобласьці.
Як адзначаецца ў паведамленьні, гэта адбылося ў той час, як ён атрымліваў хабар у памеры 58 тысяч даляраў за адгрузку прадукцыі прадпрыемства для рэалізацыі на тэрыторыі сумежнай дзяржавы.
«Перад атрыманьнем фігурант выкарыстаў дасканалыя мэтады кансьпірацыі, аднак яны не дапамаглі», — паведамілі ў МУС.
У час апэратыўна-пошукавых дзеяньняў таксама высьветлілі, што раней ён атрымліваў незаконные ўзнагароды ў памеры больш за 100 тысяч даляраў.
Супраць затрыманага завялі крымінальную справу паводле факта хабару ў асабліва вялікім памеры. Яму пагражае пазбаўленьне волі на тэрмін да 15 гадоў.
Сьледчыя працягваюць высьвятляць «усе эпізоды злачыннай дзейнасьці фігуранта», а таксама іншых датычных да яе асобаў.
Форум