Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Пракуратура перадала ў суд справу супраць экс-кіраўніка Горадзенскай філярмоніі за атрыманьне хабараў


Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота
Менскі гарадзкі суд. Ілюстрацыйнае фота

Пракуратура перадала ў суд справу супраць кіраўнікоў філярмоніі за атрыманьне хабараў

Як вынікае з паведамленьня пракуратуры, некалькі чалавек у гэтай справе ў часе дасудовага расьсьледаваньня знаходзіліся пад вартай, а некалькі — пад фінансавым закладам і падпіскай аб нявыезьдзе.

Справу расьсьледавалі паводле ч. 2 і ч. 3 артыкулу 430, ч. 1 і ч.3 артыкулу 431 Крымінальнага кодэксу (атрыманьне і дача хабару паводле папярэдняй змовы групай асобаў, у тым ліку ў асабліва вялікім памеры), а супраць двух фігурантаў дадаткова паводле ч. 1 артыкулу 243 (ухіленьне ад падаткаў у значным памеры) і ч. 2 артыкулу 243-1 (ухіленьне ад выкананьня абавязкаў падатковага агента ў пералічэньні падаткаў, што прывяло да шкоды ў асабліва вялікім памеры).

Згодна з матэрыяламі сьледзтва, дырэктар «адной з абласных філярмоніяў і яго намесьнік не пазьней за 26 кастрычніка 2022 году з карысьлівых памкненьняў дамовіліся зьдзяйсьняць сумесныя і ўзгодненыя дзеяньні ў адносінах да канкрэтных суб’ектаў гаспадараньня, уключаючы заключэньне зь імі дамоваў на прыцягненьне артыстаў-выканаўцаў, прадстаўнікі якіх пагодзяцца перадаваць ім хабар за выступленьні на культурна-відовішчавых захадах, якія арганізуюцца гэтай філярмоніяй».

У пракуратуры адзначылі, што дырэктар філярмоніі і яго намесьнік з 26 кастрычніка 2022 году да 10 лютага 2024 году атрымалі хабар, ня меншы за 1,9 тысячы рублёў, а з 22 жніўня 2023 году да 30 сьнежня 2024 году — больш за 98 тысяч рублёў.

Тыя, хто даваў хабар, паводле сьледзтва, каб занізіць базу падатку на прыбытак, наўмысна скажалі бугальтарскі ўлік камэрцыйнага прадпрыемства. У прыватнасьці, у фінансавых дакумэнтах не было зьвестак аб даходзе з арганізацыі культурна-відовішчавых захадаў. І ў выніку ў падатковыя органы пайшлі непраўдзівыя зьвесткі, што нанесла бюджэту шкоду на 135 тысяч рублёў у выглядзе няпоўнай выплаты падатку на прыбытак.

Ухіленьне кіраўнікоў і заснавальнікаў камэрцыйнага прадпрыемства ад выкананьня абавязкаў падатковага агента нанесла шкоду дзяржаве на 108 тысяч рублёў, паведамілі ў пракуратуры.

У пракуратуры не назвалі, кіраўніцтва якой абласной філярмоніі фігуруе ў справе. Аднак у відэаматэрыяле паказалі будынак Горадзенскай абласной філярмоніі. Месяц таму яе дырэктарам прызначылі Натальлю Леўшынаву, а да яе філярмоніяй кіраваў Валер Слабыш.

У сьнежні 2025 году некаторыя СМІ паведамілі аб імаверным затрыманьні Валера Слабыша. На той момант апошнія згадваньні пра яго былі ў лютым 2025 году, калі яго ўзнагародзілі мэдалём «Беларускі фонд міру — 60 гадоў».


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG