Генэральная пракуратура Беларусі паведаміла, што накіравала ў суд справы трох службовых асобаў, якія займалі пасады ў кіраўніцтве трох страхавых кампаній.
Ім інкрымінавалі атрыманьне хабару ў асабліва буйных памерах, а аднаму зь іх дадаткова выставілі абвінавачваньне ў махлярстве.
«Абвінавачваныя больш за 10 гадоў прымалі грошы ў якасьці хабару ад прадстаўніка міжнароднай камэрцыйнай арганізацыі, якая надае застрахаваным асобам мэдычныя паслугі за мяжой. Сродкі перадаваліся за магчымасьць супрацоўніцтва зь беларускімі страхаўшчыкамі, якія аддавалі перавагу гэтай замежнай страхавой кампаніі. Злачынны даход перавысіў 1 мільён 200 тысяч рублёў», — расказала старшы пракурор Генпракуратуры Беларусі Тацяна Дубяга.
Паводле яе слоў адзін з абвінавачваных завалодаў чужымі грашыма на суму каля 29 тысяч рублёў. А таго, хто даваў хабары, вызвалілі ад адказнасьці, бо ён нібыта добраахвотна прызнаўся і дапамагаў у раскрыцьці справы, — паведаміла Дубяга.
Форум