Праваабаронцы прызналі палітвязьнямі яшчэ 14 чалавек
Сярод іх — трое затрыманых у справе «радыёаматараў».
- Вольга Барунова — распальваньне «іншай сацыяльнай варожасьці», садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 130, 361-4 КК)
- Вячаслаў Бянько — здрада дзяржаве (арт. 356 КК)
- Іван Вайноў — здрада дзяржаве, удзел у тэрарыстычнай арганізацыі, удзел у баявых дзеяньнях на тэрыторыі іншай дзяржавы (арт. 356, 290-5, 361-3 КК)
- Віталь Жалезьнякоў — паклёп на А. Лукашэнку, распальваньне «іншай сацыяльнай варожасьці» (арт. 130, 367 КК)
- Уладзімір Зінавенка — распальваньне «іншай сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК)
- Аляксандар Залатарэвіч — абраза А. Лукашэнкі, распальваньне «іншай сацыяльнай варожасьці», заклікі да незаконных дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальным інтарэсам Рэспублікі Беларусь (арт. 368, 361-1, 130 КК)
- Аляксандар Канавальчык — распальваньне «іншай сацыяльнай варожасьці», садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці (арт. 130, 361-4 КК)
- Дзьмітры Капуза — падрыхтоўка тэрарыстычнага акта, незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 289, 295 КК)
- Вольга Капуза — падрыхтоўка тэрарыстычнага акта, незаконныя дзеяньні ў дачыненьні да боепрыпасаў і выбуховых рэчываў (арт. 289, 295 КК)
- Аляксей Кердаль — распальваньне «іншай сацыяльнай варожасьці», удзел у групавых дзеяньнях, якія груба парушаюць грамадзкі парадак (арт. 130, 342 КК)
- Мікіта Красько — здрада дзяржаве (арт. 356 КК)
- Дзяніс Пятроў — распальваньне іншай сацыяльнай варожасьці (арт. 130 КК)
- Андрэй Рэпецій — здрада дзяржаве (арт. 356 КК)
- Тацьцяна Шынкевіч — распальваньне «іншай сацыяльнай варожасьці» (арт. 130 КК).
Цяпер у Беларусі 1158 палітычных вязьняў, пра якіх ведаюць праваабаронцы «Вясны».
Палітзьняволенага з Мазыра асудзілі на 4,5 году зьняволеньня ў «справе Гаюна»
Стала вядома, што ў Гомельскім абласным судзе разглядалі крымінальную справу супраць палітвязьня Аляксандра Герасіменкі. Яго абвінавачвалі ў «садзейнічаньні экстрэмісцкай дзейнасьці». Як мяркуюць праваабаронцы — за ўзаемадзеяньне з тэлеграм-каналам «Беларускі Гаюн».
Паводле інфармацыі «Гомельскай вясны», Аляксандра асудзілі на 4 гады і 6 месяцаў пазбаўленьня волі.
«Вясна» з дапамогай «Белпола» даведалася, што Герасіменка мае дзьвюх непаўналетніх дачок. Апошняе вядомае месца працы Аляксандра — «Мазырсоль». Да гэтага мазырчук працаваў трэнэрам веславаньня і намесьнікам дырэктара ў дзіцячай спартовай школе.
Палітвязень Сяргей Ботвіч у сьнежні абвясьціў галадоўку
Пра гэта «Люстэрку» паведаміў адзін з былых вязьняў. Паводле яго, галадоўка ўскладняецца наяўнасьцю ў палітвязьня сурʼёзных захворваньняў.
«Лекаў, якія яму неабходныя, у Беларусі няма, а родным прынесьці яму патрэбныя прэпараты не дазваляюць. Галадоўка для яго — гэта сьмяротная рызыка», — сказаў суразмоўца выданьня.
Сяргей Ботвіч — ураджэнец Беларусі, але мае грамадзянства Літвы і Францыі. 61-гадовага бізнэсоўца абвінавацілі ў 2022 годзе паводле двух артыкулаў — «шпіянаж» і «агентурная дзейнасьць». Яго асудзілі на 13 гадоў пазбаўленьня волі і адправілі ў калёнію № 22 пад Івацэвічамі, вядомую як «Ваўчыныя норы». Ботвіч віны не прызнае і лічыць сябе палітычным закладнікам, піша «Вясна».
Беларуса за камэнтар пад відэа з даішнікамі пакаралі двума гадамі «хіміі» і штрафам у 4200 рублёў
Міліцыя палічыла абразьлівым камэнтар 23-гадовага менчука пад відэа, дзе ДАІ гоніцца за самакатычкам, піша «Вясна».
КДБ унёс у сьпіс «экстрэмісцкіх фармаваньняў» ініцыятыву Free Belarus Center
Адпаведнае рашэньне было прынятае КДБ 15 студзеня, піша «Вясна».
Паводле ведамства, да ініцыятывы датычныя
- Паліна Бродзік,
- Альвіна Мінгазава,
- Іван Марозька,
- Марта Скугарава.
Free Belarus Center дамагаецца міжнароднай міжнароднай рэакцыі на рэпрэсіі ў Беларусі. А таксама дапамагае людзям, вымушаным пакінуць Беларусь.
Форум