Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка ад імя Рэспублікі Беларусь падпісаў дакумэнт аб далучэньні дзяржавы да Рады міру і рэалізацыі палажэньняў Статуту Рады міру.
Як адзначае дзяржаўная прэса, «гэта было зроблена ў поўнай адпаведнасьці з працэдурай, выкладзенай у лісьце прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа».
Лукашэнка абвясьціў пра падпісаньне дакумэнта журналістам.
«Я падпісаў ліст да ЗША, у якім заяўляю, што мы гатовыя прыняць іх прапанову стаць сузаснавальнікамі гэтай Рады», — сказаў Лукашэнка.
Раней Дональд Трамп даслаў запрашэньне Беларусі ў асобе Лукашэнкі ўвайсьці ў новую глябальную ініцыятыву Раду міру. Лукашэнка прыняў яе. Як мяркуюць экспэрты, тым самым кіраўнік ЗША выцягвае рэжым Лукашэнкі з ізаляцыі, вяртае Беларусь у вялікую палітыку.
Форум