Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: дзень, калі памерлі два Салаўі — Язэп і Алесь

Алесь Салавей, фрагмэнт кнігі выбраных твораў, выдадзенай у Менску.
Алесь Салавей, фрагмэнт кнігі выбраных твораў, выдадзенай у Менску.

Падзеі 21 студзеня ў беларускай і сусьветнай гісторыі.

Журналіст Язэп Салавей раптоўна памёр у 1926 годзе на вуліцы ў Вільні каля рэдакцыі газэты «Грамадзкі голас», якую ён узначальваў.

Паэт Алесь Салавей памёр у гэты ж дзень, толькі ў 1978 годзе — і таксама нечакана — у Мэльбурне падчас купаньня ў акіяне ад разрыву сэрца.

Таксама ў гэты дзень

1793 — падчас Вялікай францускай рэвалюцыі быў пакараны сьмерцю былы кароль Людовік XVI.

Пакараньне сьмерцю Людовіка XVI, гравюра XVIII стагодзьдзя
Пакараньне сьмерцю Людовіка XVI, гравюра XVIII стагодзьдзя

1954 — у ЗША была спушчаная на ваду першая ў сьвеце атамная падводная лодка «Наўтылюс».

1997 — каля будынку Вярхоўнага Суду адбыўся пікет у абарону арыштаванага паэта Славаміра Адамовіча. Пікетоўцы трымалі плякаты з надпісамі: «Спыніць палітычныя рэпрэсіі!», «Свабоду Славаміру Адамовічу!» Паэт быў засуджаны на 10 месяцаў турмы.

2011 — адбылася інаўгурацыя Аляксандра Лукашэнкі пасьля прэзыдэнцкіх выбараў 2010 году.

У гэты дзень нарадзіліся

1818 — Адам Кіркор, беларускі археоляг і выдавец.

Адам Кіркор
Адам Кіркор

1886 — Аляксей Туранкоў, беларускі кампазытар.

1905 — Крыстыян Дыёр, францускі кутур’е.

1923 — Аркадзь Астрамецкі, беларускі цымбаліст.

1928 — Іван Аношкін, пісьменьнік.

1928 — Джын Шарп, амэрыканскі палітоляг, распрацоўнік мэтадаў негвалтоўнай барацьбы.

1941 — Плясіда Дамінга, гішпанскі сьпявак.

1945 — Юры Станкевіч, празаік і драматург.

Юры Станкевіч, архіўнае фота
Юры Станкевіч, архіўнае фота

1953 — Пол Ален, амэрыканскі бізнэсмэн, сузаснавальнік Microsoft.

Пол Ален і Біл Гейтс, сузаснавальнікі кампаніі Microsoft
Пол Ален і Біл Гейтс, сузаснавальнікі кампаніі Microsoft

У памяці

1924 — Уладзімер Ленін, лідэр расейскай рэвалюцыі 1917 году і першы кіраўнік савецкай дзяржавы.

1926 — Язэп Салавей, беларускі нацыянальны дзеяч і журналіст.

1938 — Тамаш Грыб, беларускі грамадзкі, палітычны і культурны дзяяч. Стварыў у Празе Беларускае (Крывіцкае) культурнае таварыства імя Ф. Скарыны. Адзін з кіраўнікоў і старшыня з 1930 да 1932 году Аб’яднаньня беларускіх студэнцкіх арганізацыяў у Празе. Крэміранаваны 25 студзеня і пахаваны на Альшанскіх могілках у Празе.

1938 — Янка Туміловіч, беларускі паэт, загінуў у ГУЛАГу.

1943 — Ісак Сербаў, этнограф, фальклярыст, археоляг.

1950 — Джордж Оруэл, ангельскі навэліст і журналіст. Оруэл увайшоў у сусьветную літаратуру як аўтар антыўтопіяў «Фэрма» і «1984».

1978 — Алесь Салавей, паэт.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG