Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У Даніі тысячы грамадзян выйшлі на акцыю салідарнасьці з Грэнляндыяй. ФОТА


Акцыя салідарнасьці з Грэнляндыяй у Даніі 17 студзеня 2026 году
Акцыя салідарнасьці з Грэнляндыяй у Даніі 17 студзеня 2026 году

У сталіцы Даніі Капэнгагене тысячы грамадзян выйшлі на плошчу перад гарадзкой ратушай, каб выказаць падтрымку Грэнляндыі на тле заяў прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа аб жаданьні ўсталяваць кантроль над гэтай тэрыторыяй.

Як паведаміла агенцтва Reuters, удзельнікі акцыі выгуквалі «Грэнляндыя не прадаецца» і трымалі транспаранты з надпісамі «Рукі прэч ад Грэнляндыі» «Салідарнасьць!», а таксама сьцягі вострава.

Акцыі праходзяць на тле новых пагроз Дональда Трампа ўвесьці дадатковае мыта супраць краін, якія выступаюць супраць амэрыканскага кантролю над Грэнляндыяй.

У Капэнгагене знаходзіцца дэлегацыя ЗША, якая прыбыла ў краіну для сустрэчы зь лідэрамі Даніі і Грэнляндыі. Кіраўнік дэлегацыі сэнатар Крыс Кунс заявіў на прэсавай канфэрэнцыі, што ЗША паважаюць Данію і NATO «за ўсё, што зрабілі разам».

Амэрыканская дэлегацыя наведала ў Капэнгагене мэмарыял міжнародным імкненьням Даніі з 1948 году
Амэрыканская дэлегацыя наведала ў Капэнгагене мэмарыял міжнародным імкненьням Даніі з 1948 году

«Я спадзяюся, што народ Дацкага каралеўства не адмовіцца ад сваёй веры ў амэрыканскі народ», — сказаў Кунс.

Дональд Трамп неаднаразова заяўляў аб сваім жаданьні атрымаць кантроль над Грэнляндыяй. Упершыню ён выказаў гэтую ідэю ў 2019 годзе ў часе сваёй першай прэзыдэнцкай кадэнцыі. Трамп сьцьвярджаў, што Грэнляндыя жыцьцёва важная для амэрыканскіх вайскоўцаў, і што Данія не зрабіла дастаткова для яе абароны.

Грэнляндыя — найбольшы ў сьвеце востраў з насельніцтвам усяго 57 тысяч чалавек. Тэрыторыя не зьяўляецца незалежным сябрам NATO, але знаходзіцца пад абаронай Даніі, якая ўваходзіць у складу альянсу.

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG