Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Бабарыка схадзіў у бэрлінскую царкву, дзе моляцца за Беларусь, і расказаў пра яе падпісчыкам


Віктар Бабарыка пасьля прыбыцьця ў Нямеччыну. Абдымкі зь міністрам замежных спраў Нямеччыны. На тле сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч. Бэрлін, 20 сьнежня 2025
Віктар Бабарыка пасьля прыбыцьця ў Нямеччыну. Абдымкі зь міністрам замежных спраў Нямеччыны. На тле сястра Марыі Калесьнікавай Тацяна Хоміч. Бэрлін, 20 сьнежня 2025

Пасьля пратэстаў 2020 году ў Беларусі ў Гефсіманскай царкве ў Бэрліне зьявілася традыцыя: шточацьвер увечары, год за годам, невялікая група людзей зьбіраецца разам, каб успомніць і памаліцца за палітзьняволеных беларусаў.

Царкву ў Бэрліне наведаў былы удзельнік выбарчай кампаніі 2020 году ў Беларусі Віктар Бабарыка. Ён адзначыў, што амаль ніхто з тых людзей ня мае сувязі зь Беларусьсю, большасьць — пажылога ўзросту.

«І я падумаў, што калі б у ўмовах той ізаляцыі, у якой знаходзяцца многія палітзьняволеныя, яны ведалі, што пра іх памятаюць нават чужыя людзі, гэта вельмі дапамагала б зьняць псыхалягічны ціск. Паверце, адно з самых пакутлівых катаваньняў — катаваньне забыцьцём. Таму просьба да ўсіх, хто можа данесьці асуджаным гэтую маленькую гісторыю — зрабіце гэта. Зьняволеным гэта вельмі патрэбна», — напісаў ён.

Віктар Бабарыка апублікаваў у сваім фэйсбуку здымак з сустрэчы з адным з прыхаджанаў царквы.

«Мы дамовіліся, што я паспрабую зрабіць так, каб мая першая прамова на нямецкай мове, якую я змагу прачытаць (нават не сказаць), адбылася ў гэтай царкве. А ён выказаў жаданьне пабываць у Беларусі і правесьці апошнюю малітву за апошняга палітзьняволенага на нашай радзіме».

Бабарыка адзначыў, што пра царкву яму расказала жанчына, якую завуць Іна, яна адна з тых, хто «складае сэрца гэтай групы і шчодра дзеліцца сваёй дабрынёй і дапамогай зь беларусамі (і ня толькі) у Нямеччыне».

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG