Алесь Бяляцкі 8 студзеня наведаў Нарвэскі Нобэлеўскі інстытут. Беларускі праваабаронца сустрэўся там з прадстаўнікамі камітэту.
«Нобэлеўская прэмія міру абараніла мяне. Яна абараніла мяне ад іншых зьняволеных, а таксама ад турэмных ахоўнікаў і кіраўніцтва турмы. (...) Гэтая прэмія дала мне пэўную форму павагі».
Калі ў 2022 годзе Бяляцкаму прысудзілі прэмію міру, ён усё яшчэ знаходзіўся ў турме, таму ягоны візыт быў даўно чаканым, адзначылі ў камітэце.
З 1980-х гадоў Бяляцкі працаваў над прасоўваньнем дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Яго называлі промнем сьвятла ў гэтых намаганьнях па ўсёй Усходняй Эўропе. У выніку яго міратворчай працы ўрад імкнуўся прымусіць яго замаўчаць. Ён быў зьняволены двойчы; спачатку з 2011 па 2014 год, а потым з 2021 па 2025 год, - такое апісаньне Бяляцкага падалі ў Нарвэгіі.
Бяляцкага вызвалілі і выслалі ў Літву 13 сьнежня 2025 году.
Форум