Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Стала вядома аб памілаваньні найлепшага футбаліста Беларусі, асуджанага на «хімію» за ўдзел у пратэстах


Заўзятары клюбу «Славія». Архіўнае фота
Заўзятары клюбу «Славія». Архіўнае фота

Футбалісту мазырскай «Славіі» Андрэю Салаўю і ягонай жонцы Аксане ў канцы 2024 году прысудзілі па два гады «хатняй хіміі» паводле артыкулу 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі за фота з пратэстаў 2020 году.

Як паведаміла выданьне by.tribuna.com, нягледзячы на на прысуд і ўключэньне ў сьпіс «экстрэмістаў», Салавей працягваў гуляць за клюб з Мазыра — з гэтым яму дапамаглі галоўны трэнэр каманды і кіраўнік Мазырскага НПЗ. Але ён мусіў праходзіць праз міліцэйскія праверкі і інфармаваць аб ад’ездах на гасьцявыя матчы і вяртаньнях пасьля іх.

Згодна зь інфармацыяй выданьня, Аляксандар Лукашэнка памілаваў Андрэя Салаўя і ягоную жонку Аксану ў 2025 годзе.

У праваабарончым цэнтры «Вясна» мяркуюць, што гэта адбылося напярэдадні так званага Дня народнага адзінства 17 верасьня. Тады былі памілаваныя 25 чалавек, «асуджаных, у тым ліку, за злачынствы экстрэмісцкай накіраванасьці».

У 2021 годзе Андрэй Салавей стаў найлепшым футбалістам Беларусі. Летась стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Беларусі — ён забіўшы 16 галоў за «Славію». Цяпер жа, паводле выданьня «Трыбуна», форвард мае намер знайсьці клюб за мяжой.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG