Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ціханоўская выказалася аб падзеях у Вэнэсуэле: «Дыктатары ня вечныя»

абноўлена

Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота
Сьвятлана Ціханоўская. Архіўнае фота

Сьвятлана Ціханоўская выказала спадзяваньне, што цяперашнія падзеі ў Вэнэсуэле прынясуць вэнэсуэльцам справядлівасьць, свабоду і вяршэнства закону.

«Сёньня маё сэрца з народам Вэнэсуэлы», — напісала Сьвятлана Ціханоўская на сваёй старонцы на плятформе Х.

«Я спадзяюся, што нядаўнія падзеі прынясуць справядлівасьць, свабоду і вяршэнства закону, якія вэнэсуэльцы даўно заслужылі і за якія адважна змагаліся. Дыктатары ня вечныя — і сёньня, падобна, нелегітымны Лукашэнка страціў яшчэ аднаго блізкага сябра», — падкрэсьліла яна.

Намесьнік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінэту, кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўленьня (НАУ) Павал Латушка заявіў, што ўлады Беларусі павіны зрабіць высновы з сытуацыі, якая цяпер склалася вакол Вэнэсуэлы.

«Калі няма дыялёгу з грамадзтвам і падтрымкі народу, канец улады заўсёды нечаканы і жорсткі. Адзіны сцэнар для атачэньня Лукашэнкі — ужо цяпер зрабіць усё неабходнае для зьменаў у Беларусі мірным шляхам — круглы стол. Час працуе супраць дыктатуры», — падкрэсьліў Павал Латушка.

У ноч на 3 студзеня ЗША нанесьлі ўдары па аб’ектах на тэрыторыі Вэнэсуэлы. Празь некалькі гадзін пасьля ўдару прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп заявіў аб затрыманьні вэнэсуэльскага лідэра Нікаляса Мадура разам зь ягонай жонкай і іх вывазе з Вэнэсуэлы.

Пазьней генэральны пракурор ЗША Пэм Бондзі заявіла, што Мадуры і ягонай жонцы Сілія Флорэс выставілі абвінавачаньні ў Паўднёвай акрузе Нью-Ёрка ў карупцыі, незаконным абарачэньні наркотыкаў і іншых злачынствах. У 2020 годзе Дзяржаўны дэпартамэнт абвясьціў аб узнагародзе ў 50 мільёнаў даляраў за інфармацыю, якая дапаможа яго арыштаваць і засудзіць.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Людміла Чэкіна
XS
SM
MD
LG