За «садзейнічаньне экстрэмізму» асудзілі Рамана Басалая, які працаваў праграмістам, паведаміла «Вясна».
Раману Басалаю 43 гады. Ён выпускнік Полацкага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, вучыўся ў асьпірантуры.
Доўгі час мужчына працаваў інжынэрам-праектавальнікам сетак, а зь сьнежня 2023 году ўладкаваўся распрацоўнікам у кампанію Passat Innovations.
Рамана Басалая затрымалі ў красавіку. Менскі абласны суд прызнаў яго вінаватым паводле частак 1 і 2 артыкулу 361‑4 Крымінальнага кодэксу («садзейнічаньне экстрэмісцкай дзейнасьці»), за што пагражае да 7 гадоў зьняволеньня. Прысуду Басалаю праваабаронцы пакуль ня ведаюць, але не выключаюць, што гэта пазбаўленьне волі.
Старонкі ў «Аднакласніках» «Радыё Свабода» — у сьпісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў
У сьпісе «экстрэмісцкіх» матэрыялаў — чарговае папаўненьне. У яго дадалі:
- Telegram-канал ZOŁAK;
- Instagram старонкі politicalprisonersbelarus, mnbelarus, mn_vilnia;
- Старонкі ў Facebook «Беларусы Страсбурга», «Беларусы в Лодзи / Białorusini w Łódzkim»;
- Старонка ва «Укантакце» «Бинокль. Журнал о Бресте»;
- YouTube-каналы «ИНФОVESTI», «ЗЕРКАЛО», «Грошi»;
- Сайт і старонкі ў сацыяльных сетках арганізацыі ForumCiv;
- Старонкі ў «Аднакласніках» «Радыё Свабода», «валентина наумова»;
- TikTok-старонкі belarus_1, belarussapraudny, svoj.tutejsy, syn.taho.kraju, alex.yuruts.
Форум