Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У пяці раёнах Горадзеншчыны, дзе раней быў забаронены адстрэл дзікоў, дазволілі на іх паляваць


Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Горадзенскі абласны выканкам дазволіў паляваньне на дзіка ў Бераставіцкім, Ваўкавыскім, Дзятлаўскім, Іўеўскім і Лідзкім раёне. Раней у паляўнічых гаспадарках гэтых раёнаў такое паляваньне было забаронена.

Як вынікае з апублікаванага на Нацыянальным праўным інтэрнэт-партале Беларусі рашэньня ўладаў ад 4 сьнежня, цяпер паляваньне на дзіка дазволена ў 13 раёнах вобласьці.

Раней паляваць на дзікоў маглі толькі ў шасьці раёнах — Горадзенскім, Мастоўскім, Наваградзкім, Астравецкім, Слонімскім і Шчучынскім, а таксама на тэрыторыі заказьніка «Налібоцкі».

Дзікоў у Беларусі прыкметна паменела пасьля 2013 году праз адстрэл пры барацьбе з афрыканскай чумой сьвіней. У 2019 годзе папуляцыя складала 1,5–2 тысячы асобін, а да пачатку 2025 году дасягнула прыблізна 8 тысяч.

У 2013 годзе папуляцыя дзікоў налічвала амаль 83 тысячы асобін.


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
Кацярына Андрэева Андрэй Аляксандраў Марына Золатава
XS
SM
MD
LG