У Цярнопалі пабольшала ахвяраў расейскага абстрэлу 19 лістапада. У лякарні памерла 12-гадовая дзяўчынка

Наступствы расейскага ўдару па Цярнопалі 19 лістапада
Наступствы расейскага ўдару па Цярнопалі 19 лістапада

Мэр Цярнопаля Сяргей Надал паведаміў, што ў лякарні памерла 12-гадовая дзяўчынка, якая атрымала раненьні ў выніку расейскага абстрэлу горада 19 лістапада.

«Маленькая Адрыяна Ўнольт, 12 гадоў, памерла пасьля дзевяцідзённай барацьбы за жыцьцё. Яе маці загінула, сястрычка дагэтуль у лякарні», — напісаў Сяргей Надал у сваім Telegram-канале.

Такім чынам, лік загінулых павялічыўся да 35 чалавек, сярод якіх сямёра дзяцей.

19 лістапада расейскія войскі пацэлілі ў два 9-павярховыя жылыя дамы: у адным адбыўся пажар, у другім — разбурэньні з 3-га па 9-ы паверх. Украінскія ратаўнікі праводзілі пошукавыя работы да 22 лістапада.

Паводле зьвестак Паветраных сілаў Узброеных сілаў Украіны, у ноч на 19 лістапада расейскія войскі нанесьлі камбінаваны ўдар па аб’ектах крытычнай інфраструктуры ва Ўкраіне з выкарыстаньнем 476 ударных БПЛА і 48 ракет паветранага і наземнага базаваньня. Сярод асноўных кірункаў расейскага паветранага ўдару былі Львоўская, Цярнопальская і Харкаўская вобласьці.


​
XS
SM
MD
LG