Наступствы ўдару па жылым доме ў Цярнопалі 19 лістапада 2025 году
Раніцай 19 лістапада расейскія войскі нанесьлі магутны ракетны ўдар па заходніх і ўсходніх вобласьцях Украіны. Ракеты ляцелі і празь беларускую тэрыторыю. Найбольш ад абстрэлаў пацярпелі Львоўская, Івана-Франкоўская, Цярнопальская, Днепрапятроўская і Харкаўская вобласьці.
Кампанія «Укрэнэрга» паведаміла, што праз масаваную расейскую атаку на аб’екты энэргетыкі ў асобных рэгіёнах Украіны ўвялі аварыйныя адключэньні.
Паводле прэзыдэнта Ўкраіны Ўладзіміра Зяленскага, расейскія войскі цягам ночы і раніцы запусьцілі па Ўкраіне больш за 470 ударных дронаў і 48 ракет рознага тыпу.
У Цярнопалі загінулі дзясяткі, ратаўнікі разьбіраюць завалы
У Цярнопалі загінулі сама меней 25 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, 92 параненых, у тым ліку 18 дзяцей. Расейскія ракеты разбурылі некалькі шматпавярховых дамоў. Яшчэ 46 чалавек уратавалі з пад завалаў.
Дзясяткі загінулых, разбураныя шматпавярховікі: украінскія гарады пасьля масаванай расейскай атакі. ФОТА
1/14Разбураны ў выніку расейскай атакі шматпавярховы будынак у Цярнопалі.
Паводле папярэдняй інфармацыі, у жылы будынак трапіла ракета Х-101, паведаміў «Кіеў 24» начальнік аддзелу сувязі Паветраных сіл Узброеных сіл Украіны Юры Ігнат.
У Цярнопалі загінулі 25 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Яшчэ 73 чалавекі, у тым ліку 15 дзяцей, атрымалі раненьні.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
3/14Ратавальнікі працуюць на месцы расейскага ракетнага ўдару па шматпавярховым будынку ў Цярнопалі. Паводле апошніх зьвестак Міністэрства ўнутраных спраў Украіны, вядома пра 25 загінулых, у тым ліку траіх дзяцей. Яшчэ 73 чалавекі, у тым ліку 15 дзяцей, атрымалі раненьні.
У Цярнопалі загінулі 25 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Яшчэ 73 чалавекі, у тым ліку 15 дзяцей, атрымалі раненьні.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
14/14Дым падымаецца над Львовам пасьля расейскага нападу.
Расейскія вайскоўцы рэгулярна атакуюць украінскія рэгіёны з выкарыстаньнем розных відаў зброі — ударных бесьпілётнікаў, ракет, ракетных комплексаў, РСЗА. Расейскае кіраўніцтва адмаўляе, што расейскае войска падчас поўнамаштабнай вайны наносіць мэтанакіраваныя ўдары па грамадзянскай інфраструктуры ўкраінскіх гарадоў і вёсак, забіваючы мірных жыхароў і разбураючы шпіталі, школы, дзіцячыя садкі, абʼекты энэрга- і водазабесьпячэньня. Украінскія ўлады і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы
У Цярнопалі загінулі 25 чалавек, у тым ліку трое дзяцей. Яшчэ 73 чалавекі, у тым ліку 15 дзяцей, атрымалі раненьні.
Гэтая спасылка працуе нават там, дзе наш сайт заблякаваны
Паказаць яшчэПаказаць менш
Previous slide
Next slide
Гарадзкія ўлады пакуль не ўдакладняюць маштабаў удараў, але на месцах пацэльваньняў шмат пажараў. Улады рэкамэндавалі мясцовым жыхарам шчыльна зачыняць вокны, каб мінімізаваць нэгатыўны ўплыў густога дыму на здароўе.
Абласныя ўлады паведамілі, што ў паветры колькасьць хлёру перавышае норму ў 6 разоў. Ува ўсім рэгіёне ўвялі аварыйныя адключэньні электраэнэргіі.
У Харкаве і Днепрапятроўскай вобласьці дзясяткі параненых
Харкаўская гарадзкая рада паведаміла, што ўначы расейскія войскі атакавалі горад 19 дронамі. У выніку ўдару пацярпелі 46 чалавек, у тым ліку двое дзяцей. Частку параненых шпіталізавалі. Найбольш ад абстрэлаў пацярпеў жылы сэктар, ёсьць перабоі ў працы гарадзкога транспарту і з электраэнэргіяй.
Апроч таго, зафіксавалі пацэльваньні ў сельскагаспадарчае прадпрыемства, супэрмаркет і невялікія крамы, ліцэй, гаражны каапэратыў. Гарадзкія ўлады арганізавалі пункты, у якіх жыхары пашкоджаных дамоў могуць атрымаць гарачае харчаваньне. Папярэдне, усяго ад расейскага абстрэлу ўначы і раніцай 19 лістапада пацярпелі 40 дамоў. У некалькіх раёнах людзі засталіся ня толькі безь сьвятла, але і безь цяпла.
У Днепрапятроўскай вобласьці пяць параненых, адзін зь іх у цяжкім стане.
Расейскія войскі цэлілі ў Бурштынскую цепластанцыю
Аб выбухах паведамлялі і ў горадзе Бурштын Івана-Франкоўскай вобласьці. Там знаходзіцца адна з найбольшых цеплаэлектрастанцыяў. Лініі электраперадач абʼядноўваюць Украіну з Вугоршчынай, Румыніяй і Славаччынай.
Улады вобласьці паведамілі, што параненыямтры чалавекі, у тым ліку двое дзяцей. Аднак не назвалі, якія энэргетычныя аб’екты пацярпелі.
У Львоўскай вобласьці таксама пацярпеў энэргетычны аб’ект, пашкоджаньныя дрэваапрацоўчае прадпрыемства і склады. Папярэдне, паводле ўладаў, абышлося без ахвяраў і параненых.
Форум