Лінкі ўнівэрсальнага доступу

ХАМАС перадаў Ізраілю цела яшчэ аднаго загінулага закладніка

У Ізраілі сустракаюць целы чатырох забітых закладнікаў, 15 кастрычніка 2025
У Ізраілі сустракаюць целы чатырох забітых закладнікаў, 15 кастрычніка 2025

Палестынская групоўка ХАМАС, прызнаная тэрарыстычнай у ЗША і Эўразьвязе, перадала Ізраілю цела яшчэ аднаго загінулага закладніка ў рамках заключанага раней пагадненьня аб спыненьні агню.

Як паведамляе Армія абароны Ізраілю, гэта Эліягу Маргаліт, які быў забіты падчас нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году — яго цела было вывезена ў сэктар Газа. На час сьмерці яму было 75 гадоў. Пра гібель Маргаліта стала вядома 1 сьнежня 2023 году.

У сэктары Газа застаюцца целы яшчэ 18 загінулых закладнікаў. Ізраіль абвінаваціў ХАМАС у тым, што групоўка наўмысна хавае целы як мінімум некалькіх чалавек. Хамас, у сваю чаргу, сьцьвярджае, што ня можа знайсьці іх праз разбурэньні ў сэктары Газа.

У пачатку кастрычніка Ізраіль і ХАМАС узгаднілі першую фазу мірнай дамовы, якая, акрамя вызваленьня закладнікаў, прадугледжвае спыненьне ваенных апэрацый, аднаўленьне ўвозу гуманітарнай дапамогі і адвод ізраільскай арміі за ўзгодненую лінію.

Акрамя таго, ідзе гаворка пра раззбраеньне ХАМАС і адхіленьне чальцоў групоўкі ад улады ў Газе. У ХАМАС заяўлялі раней, што гатовы перадаць уладу нейкім агульнапалестынскім структурам, але адмаўляюцца ад раззбраеньня.

13 кастрычніка ХАМАС вызваліў апошнія 20 ізраільскіх закладнікаў, а Ізраіль адпусьціў сотні палестынскіх зьняволеных. З моманту заключэньня пагадненьня аб спыненьні агню ў Ізраіль вярнулі дзесяць цел загінулых закладнікаў.

Ізраільскія закладнікі і палестынскія зьняволеныя вяртаюцца дадому

13 кастрычніка ХАМАС перадаў Ізраілю ўсіх 20 закладнікаў, якія выжылі, у рамках пагадненьня аб абмене палоннымі і закладнікамі і спыненьні агню. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які дамовіўся аб спыненьні агню, абвясьціў гэты дзень «вялікім днём». На фота вызвалены закладнік Алон Охель вітае тых, хто яго сустракаў.<br>
1/11 13 кастрычніка ХАМАС перадаў Ізраілю ўсіх 20 закладнікаў, якія выжылі, у рамках пагадненьня аб абмене палоннымі і закладнікамі і спыненьні агню. Прэзыдэнт ЗША Дональд Трамп, які дамовіўся аб спыненьні агню, абвясьціў гэты дзень «вялікім днём». На фота вызвалены закладнік Алон Охель вітае тых, хто яго сустракаў.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Сваякі і сябры Алона Охеля глядзяць трансьляцыю вызваленьня. Лавон, Ізраіль, 13 кастрычніка 2025.
2/11 Сваякі і сябры Алона Охеля глядзяць трансьляцыю вызваленьня. Лавон, Ізраіль, 13 кастрычніка 2025.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Зіў Бэрман, вызвалены закладнік, якога ўтрымлівалі ў Газе ад часу нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году, сядзіць у машыне ў мэдычным цэнтры «Шыба» ў Рамат-Гане, Ізраіль.
3/11 Зіў Бэрман, вызвалены закладнік, якога ўтрымлівалі ў Газе ад часу нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 году, сядзіць у машыне ў мэдычным цэнтры «Шыба» ў Рамат-Гане, Ізраіль.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Сярод закладнікаў быў і брат Зіва Бэрмана, Галі. Спыненьне агню і абмен закладнікамі і палоннымі адбыліся пасьля двухгадовай вайны, якая перарасла ў рэгіянальны канфлікт, уцягнуўшы ў яго такія краіны, як Іран, Емэн і Лібан, адначасова паглыбляючы міжнародную ізаляцыю Ізраіля і зьмяняючы сытуацыю на Сярэднім Усходзе.
4/11 Сярод закладнікаў быў і брат Зіва Бэрмана, Галі. Спыненьне агню і абмен закладнікамі і палоннымі адбыліся пасьля двухгадовай вайны, якая перарасла ў рэгіянальны канфлікт, уцягнуўшы ў яго такія краіны, як Іран, Емэн і Лібан, адначасова паглыбляючы міжнародную ізаляцыю Ізраіля і зьмяняючы сытуацыю на Сярэднім Усходзе.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Вызвалены ізраільскі закладнік Гай Гільбоа-Далал у Пэтах-Тыкве, Ізраіль. Паводле ізраільскіх зьвестак, падчас нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года загінулі 1200 чалавек, а 251 быў узяты ў закладнікі. Паводле зьвестак органаў аховы здароўя ў кантраляваным ХАМАС Сэктары Газа, у выніку ізраільскіх нападаў на Газу загінулі больш за 67 000 чалавек, у той час як значная частка прыбярэжнага палестынскага анклява была зьнішчана ад пачатку ваеннага адказу Ізраіля на напад ХАМАС 7 кастрычніка 2023 году.
5/11 Вызвалены ізраільскі закладнік Гай Гільбоа-Далал у Пэтах-Тыкве, Ізраіль. Паводле ізраільскіх зьвестак, падчас нападу ХАМАС на Ізраіль 7 кастрычніка 2023 года загінулі 1200 чалавек, а 251 быў узяты ў закладнікі. Паводле зьвестак органаў аховы здароўя ў кантраляваным ХАМАС Сэктары Газа, у выніку ізраільскіх нападаў на Газу загінулі больш за 67 000 чалавек, у той час як значная частка прыбярэжнага палестынскага анклява была зьнішчана ад пачатку ваеннага адказу Ізраіля на напад ХАМАС 7 кастрычніка 2023 году.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Вызвалены закладнік Эйтан Абрагам Мор пасьля прыбыцьця ў мэдычны цэнтар імя Рабіна.Эўрапейскі Зьвяз вітаў вызваленьне закладнікаў у Газе, «што стала магчымым дзякуючы прэзыдэнту Трампу».
6/11 Вызвалены закладнік Эйтан Абрагам Мор пасьля прыбыцьця ў мэдычны цэнтар імя Рабіна.Эўрапейскі Зьвяз вітаў вызваленьне закладнікаў у Газе, «што стала магчымым дзякуючы прэзыдэнту Трампу».
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Сотні людзей сабраліся на плошчы ў Тэль-Авіве. Радасьць і сьлёзы на вачах у іх выклікала навіна пра тое, што ХАМАС перадаў першых закладнікаў.
7/11 Сотні людзей сабраліся на плошчы ў Тэль-Авіве. Радасьць і сьлёзы на вачах у іх выклікала навіна пра тое, што ХАМАС перадаў першых закладнікаў.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Людзі на плошчы ў Тэль-Авіве пасьля навін аб вызваленьні першых сямі ізраільскіх закладнікаў, 13 кастрычніка 2025.
8/11 Людзі на плошчы ў Тэль-Авіве пасьля навін аб вызваленьні першых сямі ізраільскіх закладнікаў, 13 кастрычніка 2025.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Часткай пагадненьня аб спыненьні агню і вызваленьні закладнікаў зьяўляецца вызваленьне амаль 2000 палестынскіх затрыманых і асуджаных зьняволеных з турмаў. Вызвалены палестынскі зьняволены ў аўтобусе ў Рамале, на акупаваным Ізраілем Заходнім беразе ракі Ярдан, пасьля вызваленьня з ізраільскай турмы.
9/11 Часткай пагадненьня аб спыненьні агню і вызваленьні закладнікаў зьяўляецца вызваленьне амаль 2000 палестынскіх затрыманых і асуджаных зьняволеных з турмаў. Вызвалены палестынскі зьняволены ў аўтобусе ў Рамале, на акупаваным Ізраілем Заходнім беразе ракі Ярдан, пасьля вызваленьня з ізраільскай турмы.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Людзі сустракаюць вызваленага палестынскага зьняволенага ў Рамале, Заходні бераг ракі Ярдан.
10/11 Людзі сустракаюць вызваленага палестынскага зьняволенага ў Рамале, Заходні бераг ракі Ярдан.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Вызвалены палестынскі зьняволены абдымае сямейніка пасьля вызваленьня з ізраільскай турмы ў Рамале. У той жа дзень, калі былі вызвалены ізраільскія закладнікі і палестынскія зьняволеныя, у Эгіпце праходзіць саміт па Газе, на якім зьбяруцца больш за 20 лідэраў. Саміт пройдзе пад сустаршыньствам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Эгіпту Абдэля Фатаха ас-Сісі.
11/11 Вызвалены палестынскі зьняволены абдымае сямейніка пасьля вызваленьня з ізраільскай турмы ў Рамале. У той жа дзень, калі былі вызвалены ізраільскія закладнікі і палестынскія зьняволеныя, у Эгіпце праходзіць саміт па Газе, на якім зьбяруцца больш за 20 лідэраў. Саміт пройдзе пад сустаршыньствам прэзыдэнта ЗША Дональда Трампа і прэзыдэнта Эгіпту Абдэля Фатаха ас-Сісі.
Дваццаць ізраільскіх закладнікаў 13 кастрычніка былі вызваленыя з палону ХАМАС. Згодна з пагадненьнем аб спыненьні агню паміж ізраільскімі войскамі і ХАМАС, Ізраіль вызваляе амаль 2000 зьняволеных палестынцаў.
Previous slide
Next slide


Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG