Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: Дзень памяці Касьцюшкі і Агінскага

Тадэвуш Касьцюшка
Тадэвуш Касьцюшка

Падзеі 15 кастрычніка ў беларускай і ўсясьветнай гісторыі.

Гэты дзень у гісторыі

1432 ― Польшча і ВКЛ падпісалі Горадзенскую унію.

1916 — у Сьвіслачы (цяпер Горадзенская вобласьць) заснаваная беларуская настаўніцкая сэмінарыя.

1920 ― армія генэрала Станіслава Булак-Балаховіча заняла Мазыр.

Станіслаў Булак-Балаховіч
Станіслаў Булак-Балаховіч

1929 ― створаны Інстытут гісторыі Акадэміі навук Беларусі.

1953 ― на Менскім трактарным заводзе выраблены першы трактар «Беларус» на колах.

1958 — арыштаваны Аляксандар Доўбік, настаўнік і дырэктар школы, дысыдэнт, вязень савецкіх лягераў.

1961 ― у Лёндане заснаваная праваабарончая арганізацыя Amnesty International.

1964 ― уведзены ў дзеяньне нафтаправод «Дружба».

1968 ― першы выступ брытанскага рок-гурту Led Zeppelin.

Брытанскі гурт Led Zeppelin
Брытанскі гурт Led Zeppelin

1968 — у вёсцы Леніна Горацкага раёну адкрыты Музэй савецка-польскай баявой садружнасьці.

1971―створаная экалягічная арганізацыя Greenpeace.

2008 — З ініцыятывы ААН пачалі адзначаць Усясьветны дзень мыцьця рук. Ад хваробаў, выкліканых нямытымі рукамі, штогод паміраюць мільёны дзяцей. Брудныя рукі мэдыкаў могуць прывесьці да распаўсюду шпітальных інфэкцыяў і сьмерцяў пацыентаў. Дзень мыцьця рук дапамагае ўсьведамляць патрэбнасьць гэтага простага і важнага сродку гігіены.

2020 — у Менску адбыўся Марш людзей з інваліднасьцю.

У гэты дзень нарадзіліся

70 да н. э. ― Вэргіліюс, старажытнарымскі паэт.

1814 ― Міхаіл Лермантаў, расейскі паэт.

1844 ― Фрыдрых Ніцшэ, нямецкі філёзаф.

Фрыдрых Ніцшэ
Фрыдрых Ніцшэ

1909 — Сяргей Ракіта (Законьнікаў), паэт, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1914 — Лявон Случанін, паэт, вязень ГУЛАГу.

1915 — у Ружанах нарадзіўся Іцхак Шамір, сёмы прэм’ер-міністар Ізраілю.

1936 ― Мікола Гіль, беларускі пісьменьнік.

Мікола Гіль
Мікола Гіль

1949 — Аляксей Якімовіч, беларускі пісьменнік.

1962 — Сяргей Абламейка, беларускі журналіст, пісьменьнік, доктар гістарычных навук.

У памяці

1611 — у маскоўскім Крамлі праз хваробу памёр Ян Сапега, дзяржаўны і вайсковы дзяяч ВКЛ, актыўны прыхільнік Ілжэдзімітрыя ІІ.

1817 — Тадэвуш Касьцюшка, герой нацыянальна-вызвольнага руху ў Рэчы Паспалітай і ЗША.

Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве
Адкрыцьцё помніка Тадэвушу Касьцюшку ў Косаве

1824 ― Рамуальд Гедройць, вайсковы дзяяч ВКЛ, адзін з кіраўнікоў паўстаньня 1794 году ў ВКЛ.

1833 — Міхал Кляофас Агінскі, кампазытар, дыплямат, адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстаньня 1794 году.

2022 — Алесь Жук, пісьменьнік, рэдактар, перакладнік.

Тэмы гэтага артыкулу
​
XS
SM
MD
LG