«ПіК Свабоды»: Ці разбурыў сэкс-скандал дапамогу палітвязьням і эвакуацыю з-пад пагрозы арышту

Каляж: прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў, вызваленыя палітвязьні
Каляж: прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў, вызваленыя палітвязьні

Ці гатовыя беларускія арганізацыі да маштабнай дапамогі, калі вызваляць і дэпартуюць сотні палітвязьняў? Ці перашкодзяць зьмены ў фондзе BySol пасьля сыходу Андрэя Стрыжака эвакуацыі беларусаў, які трапляюць пад пагрозу арышту?

На гэтыя пытаньні ў праграме «ПіК Свабоды» адказаў прадстаўнік фонду BySol Зьміцер Ягораў. У праграме таксама прагучала размова з кіраўніцай Нарвэскага Хэльсынскага камітэту Бэрыт Ліндэман.

Зьміцер Ягораў:

  • Роля Андрэя Стрыжака ў BySol была вельмі вялікай і важнай, але BySol — гэта ўсё ж такі каманда людзей. Гэтая каманда захавалася, працуюць усе тыя ж кірункі, якія былі.
  • У сытуацыі з эвакуацыямі Андрэй быў дадатковым «пунктам уваходу». Яго прасьцей знайсьці ў сацыяльных сетках, і таму яму пісалі. Далей ён перадаваў гэтую інфармацыю, кантакты калегам, якія займаюцца непасрэдна эвакуацыяй, кансультуюць, дапамагаюць, вядуць чалавека, шукаюць варыянты выезду і гэтак далей. У гэтым сэнсе нічога не зьмяняецца. Каб чалавек мог скарыстацца такой магчымасьцю, можна напісаць нам на сайце — зайсьці ў разьдзел «Атрымаць дапамогу», там ёсьць «гузік» пра эвакуацыю.
  • Цяпер мы хутчэй будзем рабіць большы націск на тое, каб «раскручваць» нашы сацыяльныя сеткі — фондаўскія, арганізацыйныя. Каб не завязваць усё на аднаго чалавека альбо нават на двух ці трох. Безумоўна, калі вы ведаеце, што хтосьці з нас працуе ў BySol, можна нам напісаць, і мы абавязкова адкажам і акажам дапамагу.
​
XS
SM
MD
LG