Расейскі начны абстрэл пашкодзіў транспартную сыстэму Кіева

Тралейбусы ў Кіеве, архіўнае фота
Тралейбусы ў Кіеве, архіўнае фота

Пасьля начнога паветранага нападу расейцаў на Кіеў пашкоджаны канал сувязі з апэратарам тэлекамунікацыйнай сеткі, які аказвае паслугі «Київпастранс».

Афіцыйны сайт прадпрыемства часова недаступны. Удар паўплываў на аплату праезду хуткасным трамваем і фунікулёрам.

Кіеўская гарадзкая дзяржаўная адміністрацыя раіць пасажырам касаваць квіток у салёне трамваю, калі аплата або праверка на турнікетах не працуе. Паведамляецца, што супрацоўнікі прадпрыемства і апэратара тэлекамунікацыйнай сеткі працуюць над тэрміновым аднаўленьнем стабільнай працы паслуг.

Кіраўнік кіеўскай вайсковай адміністрацыі Цімур Ткачэнка напісаў, што абломкі зьбітых бесьпілётнікаў пашкодзілі тралейбусную сетку ўкраінскай сталіцы.

Пацярпелых пры абстрэлах няма.

​
XS
SM
MD
LG