У чарзе на ўезд у Літву і Латвію стаяць каля 1100 фураў, пераходы ў Польшчу па-ранейшаму закрытыя

абноўлена
На літоўска-беларускай мяжы, архіўнае фота
На літоўска-беларускай мяжы, архіўнае фота

Глядзім, ці мяняецца становішча на межах Беларусі з Эўразьвязам пасьля вучэньняў «Захад-2025».

Паводле Памежнага камітэту Беларусі, на 10:00 17 верасьня больш за 850 фураў чакаюць уезду ў ЭЗ перад літоўскімі пунктамі пропуску Меднікі (Каменны Лог зь беларускага боку) і Салечнікі (Беняконі). Перад латвійскім пераходам Патэрніекі (Грыгораўшчына) фіксуюць 210 грузавікоў. Легкавы транспарт знаходзіцца толькі перад літоўскім пунктам пропуску Меднікі (Каменны Лог).

Пераходы ў Польшчу для легкавых і грузавых машын, а таксама цягнікоў па ранейшаму закрытыя.

16 верасьня ў Міністэрстве ўнутраных справаў і адміністрацыі Польшчы заявілі, што мяжа застанецца закрытай і пасьля расейска-беларускіх манэўраў і што «адновяць рух, калі мяжа будзе цалкам бясьпечнай».

Тым часам працягваецца мігранцкі крызіс, літоўскія памежнікі за дзень не пусьцілі зь Беларусі 12 парушальнікаў мяжы, латвійскія памежнікі ў аўторак разьвярнулі 25 мігрантаў. 17 верасьня польская Памежная варта паведаміла, што за дзень колькасьць спробаў дасягнула 90, мігранты кідалі ў бок польскіх памежнікаў камянямі.

Сёлета ў Літву не прапусьцілі больш за 1,2 тыс. нелегальных мігрантаў. Летась было зафіксавана 1002 спробы пранікненьня ў краіну з боку Беларусі ў несанкцыянаваных месцах.

​
XS
SM
MD
LG