Туск заявіў, што Польшча закрывае мяжу зь Беларусьсю апоўначы 12 верасьня, у тым ліку чыгуначныя пункты пропуску

абноўлена
Дональд Туск
Дональд Туск

Прычына — супольныя вучэньні Беларусі і Расеі «Захад-2025».

Прэм’ер-міністар Польшчы Дональд Туск заявіў, што апоўначы з чацьвярта на пятніцу 12 верасьня будзе закрытая польска-беларуская мяжа.

Кіраўніка польскага ўраду цытуюць польскія і міжнародныя інфармацыйныя агенцтвы.

Агенцтва PAP цытуе Туска: «Агрэсіўныя расейска-беларускія вучэньні „Захад“ пачынаюцца ў пятніцу, у ноч з чацьвярга на пятніцу мы закрыем межы зь Беларусьсю, у тым ліку чыгуначныя чыгуначныя пункты пропуску».

На такія захады афіцыйная Варшава ідзе ў сувязі з вайсковымі расейска-беларускімі вучэньнямі «Захад-2025», якія пройдуць у Беларусі з 12 па 16 верасьня.

Дональд Туск: Мы закрываем мяжу з Беларуссю з-за вучэньняў «Захад».

Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск абвясціў у ноч з чацвярга на пятніцу. Чыгуначныя пераходы таксама будуць зачыненыя.

«У пятніцу ў Беларусі, зусім блізка да польскай мяжы, пачынаюцца вельмі агрэсіўныя, з пункту гледжаньня ваеннай дактрыны, расейска-беларускія манэўры. Адказ уключае манэўры з нашага боку, з боку польскіх вайскоўцаў і саюзных сіл», — сказаў Дональд Туск, адкрываючы пасяджэньне ўраду Польшчы, піша выданьне Rp.pl.

Дональд Туск заявіў, што пра вучэньні «Захад-2025» агрэсіўныя, і яны тычацца Сувальскага калідору.

«Відавочна, што такія манэўры — мы называем іх агрэсіўнымі... Іх мэтай, з пункту гледжаньня мадэляваньня, пакуль што зьяўляецца знакаміты Сувальскі калідор. Мы таксама маем справу з усё большай колькасьцю розных правакацый з боку Расеі і Беларусі — як унутры краіны, так і, напрыклад, нядаўнім арыштам грамадзяніна Польшчы, манаха, у Беларусі. Яны маюць прыкметы вельмі агрэсіўных правакацый», — дадаў ён.

  • На беларуска-польскай мяжы адкрытым застаецца толькі адзін памежны пункт для легкавых машын, у Берасьці (Тэрэспалі). Там апошнім стаялі доўгія чэргі з тысяч машын.
  • Толькі адзін памежны пераход застаецца таксама для грузавых машын.
  • Чыгуначныя чыгуначныя пункты пропуску зь Беларусьсю польскія ўлады закрываюць упершыню.
  • Пасажырскія цягнікі ня ходзяць зь Беларусі ў Польшчу з 2020 году.
  • Рух грузавых цягнікоў заставаўся інтэнсіўным, у тым ліку дзякуючы транзыту праз беларуска-польскую мяжу цягнікоў з Расеі, Казахстану, Кітая.


​
XS
SM
MD
LG