Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Ужо сёньня: 86 гадоў таму быў заключаны пакт Молатава — Рыбэнтропа, 5 гадоў таму адбыўся «Марш новай Беларусі», народзіны Міколы Дзядка

Палітвязень Мікола Дзядок у судзе, 29 чэрвеня 2021 году, Менск
Палітвязень Мікола Дзядок у судзе, 29 чэрвеня 2021 году, Менск

Падзеі 23 жніўня ў Беларусі, сьвеце, гісторыі.

Даты дня

1939 — у Маскве быў падпісаны пакт аб ненападзе паміж СССР і Нямеччынай, вядомы як пакт Молатава Рыбэнтропа. Сакрэтны пратакол да гэтага пакту прадугледжваў падзел сфэраў уплыву паміж бальшавіцкай і фашысцкай імпэрыямі.

80 гадоў таму: Пакт Молатава-Рыбэнтропа

Нямецкі міністар замежных спраў Ёахім фон Рыбэнтроп (зьлева), савецкі лідэр Ёсіф Сталін і савецкі міністар замежных спраў Вячаслаў Молатаў (справа) сустрэліся ў Крамлі 23 жніўня 1939 году, каб падпісаць пакт аб ненападзе.
1/16 Нямецкі міністар замежных спраў Ёахім фон Рыбэнтроп (зьлева), савецкі лідэр Ёсіф Сталін і савецкі міністар замежных спраў Вячаслаў Молатаў (справа) сустрэліся ў Крамлі 23 жніўня 1939 году, каб падпісаць пакт аб ненападзе.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Молатаў падпісвае дамову. Пакт даў Савецкаму Саюзу час падрыхтаваць войскі да канфлікту, які выглядаў непазьбежным.
2/16 Молатаў падпісвае дамову. Пакт даў Савецкаму Саюзу час падрыхтаваць войскі да канфлікту, які выглядаў непазьбежным.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Фон Рыбэнтроп цісьне руку Сталіну пасьля падпісаньня Дамовы аб сяброўстве, супрацоўніцтве і дэмаркацыі, якая была працягам пакту аб ненападзе.
3/16 Фон Рыбэнтроп цісьне руку Сталіну пасьля падпісаньня Дамовы аб сяброўстве, супрацоўніцтве і дэмаркацыі, якая была працягам пакту аб ненападзе.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Апошняя старонка (на нямецкай мове) дадатковага сакрэтнага пратаколу, які падзяліў цэнтральную і ўсходнюю Эўропу на «сфэры ўплыву».
4/16 Апошняя старонка (на нямецкай мове) дадатковага сакрэтнага пратаколу, які падзяліў цэнтральную і ўсходнюю Эўропу на «сфэры ўплыву».
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Той самы дакумэнт па-расейску.
5/16 Той самы дакумэнт па-расейску.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Мапа, апублікаваная ў савецкай газэце «Известия» 18 верасьня 1939 году, на наступны дзень пасьля савецкага нападу на Польшчу, паказвае дэмаркацыйную лінію, якая вызначана пактам Молатава-Рыбэнтропа.
6/16 Мапа, апублікаваная ў савецкай газэце «Известия» 18 верасьня 1939 году, на наступны дзень пасьля савецкага нападу на Польшчу, паказвае дэмаркацыйную лінію, якая вызначана пактам Молатава-Рыбэнтропа.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Нямецкія і савецкія войскі сустракаюцца на дэмаркацыйнай лініі, або так званай "Мяжы міру", у верасьні 1939 году.
7/16 Нямецкія і савецкія войскі сустракаюцца на дэмаркацыйнай лініі, або так званай "Мяжы міру", у верасьні 1939 году.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Савецкі камісар Уладзімер Баравіцкі сустракаецца з нямецкімі афіцэрамі ў захопленым Берасьці, каб абмеркаваць падзел Польшчы паміж дзьвюма арміямі.
8/16 Савецкі камісар Уладзімер Баравіцкі сустракаецца з нямецкімі афіцэрамі ў захопленым Берасьці, каб абмеркаваць падзел Польшчы паміж дзьвюма арміямі.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Нямецкія і савецкія вайскоўцы сустракаюцца ў Берасьці 22 верасьня 1939 году.
9/16 Нямецкія і савецкія вайскоўцы сустракаюцца ў Берасьці 22 верасьня 1939 году.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Савецкія і нямецкія вайскоўцы ў захопленым Берасьці, дзе яны наладзілі супольны парад перамогі 22 верасьня 1939 году.
10/16 Савецкія і нямецкія вайскоўцы ў захопленым Берасьці, дзе яны наладзілі супольны парад перамогі 22 верасьня 1939 году.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Савецкі камісар Баравіцкі і адзін зь яго вайскоўцаў каля браневіка ў Берасьці.
11/16 Савецкі камісар Баравіцкі і адзін зь яго вайскоўцаў каля браневіка ў Берасьці.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Нямецкі падпалкоўнік Густаў-Адольф Рыбэль цісьне руку савецкаму камандзіру брыгады Сямёну Крывашэіну падчас супольнага нацысцка-савецкага параду ў Берасьці.
12/16 Нямецкі падпалкоўнік Густаў-Адольф Рыбэль цісьне руку савецкаму камандзіру брыгады Сямёну Крывашэіну падчас супольнага нацысцка-савецкага параду ў Берасьці.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Брытанскі погляд на пакт аб ненападзе ў карыкатуры Дэйвіда Лоў у газэце Evening Standard 20 верасьня 1939 году.
13/16 Брытанскі погляд на пакт аб ненападзе ў карыкатуры Дэйвіда Лоў у газэце Evening Standard 20 верасьня 1939 году.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Пакт Молатава-Рыбэнтропа, апублікаваны ў савецкай газэце «Праўда» 28 верасьня 1939 году.
14/16 Пакт Молатава-Рыбэнтропа, апублікаваны ў савецкай газэце «Праўда» 28 верасьня 1939 году.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Сталін і фон Рыбэнтроп на вокладцы амэрыканскага часопісу Newsweek 9 кастрычніка 1939 году.
15/16 Сталін і фон Рыбэнтроп на вокладцы амэрыканскага часопісу Newsweek 9 кастрычніка 1939 году.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Молатаў (зьлева) у Бэрліне 14 лістапада 1940 году. Пакт аб ненападзе заставаўся ў дзеяньні да нямецкага ўварваньня ў Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 году.
16/16 Молатаў (зьлева) у Бэрліне 14 лістапада 1940 году. Пакт аб ненападзе заставаўся ў дзеяньні да нямецкага ўварваньня ў Савецкі Саюз 22 чэрвеня 1941 году.
23 жніўня 1939 году Савецкі Саюз і нацысцкая Нямеччына падпісалі пакт аб ненападзе ў Маскве, пракладваючы шлях да нацысцкага і савецкага нападаў на Польшчу ў наступным месяцы і да пачатку Другой сусьветнай вайны.
Previous slide
Next slide


2020 — у Менску і іншых гарадах адбыліся «Маршы новай Беларусі» — адны з самых масавых акцый у 2020 годзе.


Марш новай Беларусі, 23 жніўня 2020 году
Марш новай Беларусі, 23 жніўня 2020 году

1988 — нарадзіўся Мікола Дзядок, беларускі грамадзка-палітычны дзяяч, анархіст, журналіст і публіцыст, палітвязень у 2010—2015 і зь лістапада 2020 году. 10 лістапада 2021 году Дзядка асудзілі на 5 гадоў зьняволеньня, прызнаўшы вінаватым паводле трох артыкулаў. Ён меў выйсьці на волю 4 красавіка 2024 году, але яго перавялі ў СІЗА № 1 у новай крымінальнай справе. У верасьні 2024 году стала вядома, што на Міколу Дзядка завялі новую крымінальную справу паводле арт. 411 Крымінальнага кодэксу — «Злоснае непадпарадкаваньне патрабаваньням адміністрацыі папраўчай установы». Напрыканцы сакавіка 2025 г. зьявілася інфармацыя, што Міколу перавялі ў СІЗА №1 у Калядзічах праз новую крымінальную справу. Дакладнай інфармацыі пакуль няма, як і наконт ужо адкрытай на яго справы паводле 411 артыкулу. Напрыканцы траўня 2025 г. стала вядома, што палітвязьню маглі прад'явіць новыя абвінавачаньні паводлеарт. 130 КК аб "распальваньні іншай сацыяльнай варожасьці". Нібыта Мікола прызнаўся ў арганізацыі, кіраўніцтве, адміністраваньні шэрагу анархічных рэсурсаў.

Гэты дзень у гісторыі

476Адаакр, начальнік германскіх наймітаў на рымскай службе, скінуў рымскага імпэратара Ромула Аўгустула і абвясьціў сябе ўладаром. Фармальны канец існаваньня Заходняй Рымскай імпэрыі.

1430 — палякі сарвалі каранацыю вялікага князя літоўскага Вітаўта.

1572 — Барталямэеўская ноч у Парыжы — масавае забойства пратэстантаў.

Барталямэеўская ноч у Парыжы
Барталямэеўская ноч у Парыжы

1943 — Чырвоная Армія разграміла немцаў у бітве на Курскай дузе.

1956 — савецкія танкі ўварваліся на вуліцы Будапэшту.

Баі вугорцаў з савецкімі войскамі ў Будапэшце, 1956 год
Баі вугорцаў з савецкімі войскамі ў Будапэшце, 1956 год

1989 — акцыя «Балтыйскі шлях»: 2 мільёны чалавек у Латвійскай, Літоўскай і Эстонскай ССР, узяўшыся за рукі, сталі ўздоўж дарогі Вільня — Талін, дамагаючыся незалежнасьці сваіх рэспублік.

Балтыйскі шлях, Латвія, 23 жніўня 1989 году
Балтыйскі шлях, Латвія, 23 жніўня 1989 году


У гэты дзень нарадзіліся

1836 Міхал Эльвіра Андрыёлі, мастак, удзельнік нацыянальна-вызвольнага паўстаньня 1863–1864 гг., палітэмігрант і палітвысланец.

1880 Аляксандар Грын, расейскі пісьменьнік.

1917 Пімен Панчанка, народны паэт Беларусі.

Пімен Панчанка
Пімен Панчанка

1974 Сяргей Жадан, украінскі паэт.

Сяргей Жадан
Сяргей Жадан

У памяці

1847 Ян Чачот, беларускі і польскі паэт, фальклярыст.

1954Васіль Русак, палітык, прадпрымальнік, выдавец, адзін з кіраўнікоў Слуцкага паўстаньня 1920 г., дзяяч даваеннай эміграцыі ў Літве і Чэхаславаччыне, ахвяра сталінскіх рэпрэсіяў.

1978 Анатоль Астрэйка, паэт.

1987Міхась Стральцоў, пісьменьнік.

Міхась Стральцоў
Міхась Стральцоў

1997 Вячаслаў Шыдлоўскі, навуковец, вязень ГУЛАГу, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980–1990-х.

2018Алесь Ліпай, паэт, журналіст, удзельнік нацыянальна-дэмакратычнага руху 1980-х — пач. ХХІ ст.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG