Ва Ўкраіне заявілі аб пацэльваньні па заводзе ў Арзамасе, у Расеі пацьвердзілі і назвалі колькасьць пацярпелых

Ілюстрацыйнае фота
Ілюстрацыйнае фота

Губэрнатар Ніжагародзкай вобласьці Глеб Нікіцін заявіў аб пацэльваньні ўкраінскіх бесьпілётнікаў па двух прамысловых зонах у рэгіёне.

«Пры адбіцьці [атакі] у Арзамаскай акрузе, на жаль, ахвяр і пашкоджаньняў пазьбегнуць не ўдалося. Адзін супрацоўнік загінуў на месцы, двух пацярпелых шпіталізавалі», — паведаміў губэрнатар.

Глеб Нікіцін не назваў прадпрыемствы, якія атрымалі пашкоджаньні.

Украінскае агенцтва «РБК-Украіна» з спасылкай на свае крыніцы ў сілавых структурах паведаміла, што раніцай 11 жніўня далёкабойныя дроны Цэнтра спэцапэрацый «А» Службы бясьпекі Ўкраіны нанесьлі ўдар па вытворчых магутнасьцях Арзамаскага прыборабудаўнічага заводу ў Ніжагародзкай вобласьці.

Гэтае прадпрыемства спэцыялізуецца на вытворчасьці гіраскапічных прыбораў, сыстэм кіраваньня, бартавых кампутараў і іншых складнікаў для ракет Х-32 і Х-101. Завод уваходзіць у карпарацыю «Тактычнае ракетнае ўзбраеньне».

​
XS
SM
MD
LG