Расейская паветраная атака на Кіеў: 13 забітых, у тым ліку дзіця

абноўлена
Разбураны пад’езд у Кіеве пасьля начной атакі 31 ліпеня 2025 году
Разбураны пад’езд у Кіеве пасьля начной атакі 31 ліпеня 2025 году

У ноч на 31 ліпеня Расея атакавала Кіеў дронамі і ракетамі. Адзін з удараў разбурыў пад’езд у 9-павярховым доме.

  • Паводле зьвестак на 17-ю гадзіну паводле беларускага часу, загінулі 13 чалавек, сярод іх — шасьцігадовы хлопчык.
  • Каля 20 зніклых і 132 параненых, у тым ліку 14 дзяцей.
  • Усяго былі атакаваныя 27 мясьцін у розных раёнах Кіева, перадае Ўкраінская служба Радыё Свабода.

«Прэзыдэнт Трамп быў вельмі шчодры і вельмі цярплівы з Пуціным, спрабуючы знайсьці рашэньне, — напісаў у сетцы X кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Сыбіга. — Пуцін робіць гэта наўмысна. Яму няма справы да ўсіх спробаў спыніць забойствы. Ён імкнецца толькі зьнішчаць і забіваць. Бо ўсё існаваньне гэтага ваеннага злачынца грунтуецца на гэтай бессэнсоўнай вайне, якую ён ня можа выйграць, але адмаўляецца скончыць. Ён павінен паўстаць перад судом.

Прыйшоў час прымусіць яго адчуць боль і наступствы яго выбару. Прыйшоў час аказаць максымальны ціск на Маскву. Прыйшоў час сынхранізаваць усе санкцыйныя крокі. Прыйшоў час дасягнуць міру празь сілу».

Таксама ад расейскіх атак пацярпела Днепрапятроўская вобласьць Украіны.


​
XS
SM
MD
LG