Расея атакавала папраўчую калёнію ў Запароскай вобласьці, загінулі 16 чалавек

Запароская вобласьць, разьбітае расейскім ударам таблё, ілюстрацыйны здымак
Запароская вобласьць, разьбітае расейскім ударам таблё, ілюстрацыйны здымак

У ноч на 29 ліпеня расейскія войскі ўдарылі па адной з пэнітэнцыярных устаноў украінскага рэгіёну.

Акрамя 16 загінулых, 35 чалавек атрымалі раненьні. Пра ўдар паведаміў кіраўнік абласной вайсковай адміністрацыі Іван Фёдараў.

Акрамя самой калёніі, пашкоджаныя прыватныя будынкі побач.

Атака адбылася з дапамогай ФАБаў, то бок авіяцыйных бомбаў з фугаснай баегалоўкай.

Расея, нягледзячы на мірныя перамовы, на якіх настойваюць ЗША, працягвае атакаваць Украіну як зь зямлі, так і з паветра. Штодня з выкарыстаньнем бесьпілётнікаў і авіябомбаў ідзе атака на цывільную інфраструктуру Ўкраіны.


​
XS
SM
MD
LG