Лінкі ўнівэрсальнага доступу

У ВПС Літвы мяркуюць, што дрон, які ўварваўся зь Беларусі, мог быць дэзарыентаваны ўкраінскімі СПА

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Вайскова-паветраныя сілы Літвы назіралі за бесьпілётнікам, які ўварваўся 28 ліпеня ў паветраную прастору краіны, пакуль ён знаходзіўся на тэрыторыі Беларусі, інфармацыя была перададзена ў Аб’яднаны цэнтар кіраваньня паветранымі апэрацыямі NATO, паведамляецца на старонцы Літоўскай арміі ў «Фэйсбуку».

У паведамленьні гаворыцца, што «пакуль найбольш верагоднай зьяўляецца вэрсія аб дэзарыентацыі самалёта ўкраінскімі СПА, але будуць расьсьледаваныя ўсе магчымыя вэрсіі»: «Цяпер вайсковаслужбоўцы і прадстаўнікі іншых ведамстваў краіны вядуць пошукі самалёта».

«Галоўны пасыл вайскоўцаў: пакуль правілы вядзеньня баявых дзеяньняў у мірны час застаюцца ранейшымі, але пасьля другога ўварваньня і асабліва з ростам верагоднасьці наўмысных правакацый перад вучэньнямі „Захад“ прымаюцца рашэньні па разгортваньні сродкаў СПА на найбольш верагодных напрамках падыходу гэтага тыпу самалётаў да мяжы», — гаворыцца ў паведамленьні.

«Нагадваем, што ў мірны час неба запоўнена грамадзянскай авіяцыяй і пакуль зьбіваньне самалётаў прадугледжана толькі ў выключных выпадках, паблізу аб’ектаў асаблівай важнасьці, прыкрытых дзяжурнымі сродкамі СПА», — адзначаецца ў паведамленьні.

Паводле інфармацыі партала Delfi, у МЗС Літвы паведамілі: калі высьветліцца, што «дрон або іншы лятальны аб’ект» мае вайсковае прызначэньне, то міністэрства «выкліча прадстаўніка амбасады» Беларусі і ўручыць яму ноту.

Як паведамлялася раней, міністар абароны Літвы Давіле Шакалене заявіла, што ведамства, якое яна ўзначальвае, знаходзіцца ў кантакце з МУС у сувязі з заўважаным раніцай бесьпілётнікам, які заляцеў з боку Беларусі. Пры гэтым яна дадала, што «надвор’е спрыяльнае для метэазондаў, якія кантрабандысты выкарыстоўваюць для певозкі сваіх тавараў».

Яна анансавала тэматычную нараду ў прэзыдэнта Гітанаса Наўседы 29 ліпеня.

Раніцай 28 ліпеня паліцыя Літвы папярэдзіла грамадзян аб уварваньні з тэрыторыі Беларусі бесьпілётнага лятальнага апарата неўстаноўленага тыпу.

Галоўны дарадца Нацыянальнага цэнтру кіраваньня крызісамі (NKVC) Дарус Бута паведаміў парталу навін Delfi, што дрон, зафіксаваны на вышыні каля 200 мэтраў, у апошні раз быў заўважаны каля Вільні.

10 ліпеня ў Літву зь Беларусі заляцеў расейскі дрон.

16 ліпеня міністэрства замежных спраў Літвы ўручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі ноту з рашучым пратэстам у сувязі з «незаконным парушэньнем паветранай прасторы шматфункцыянальным беспілётным лятальным апаратам „Гербера“ расейскай вытворчасьці».

Зьнешнепалітычнае ведамства адзначыла, што бесьпілётнік уляцеў у Літву 10 ліпеня з боку Беларусі і ўпаў «прыкладна за адзін кілямэтар ад дзяржаўнай мяжы».


Вайна Расеі супраць Украіны

  • А 5-й гадзіне раніцы 24 лютага 2022 году кіраўнік Расеі Ўладзімір Пуцін заявіў пра пачатак ваеннай апэрацыі супраць Украіны на Данбасе на просьбу груповак «ДНР» і «ЛНР». 21 лютага падчас тэлезвароту да расейцаў Пуцін назваў так званыя «ДНР» і «ЛНР» незалежнымі дзяржавамі ў межах вобласьцяў. 22 лютага Савет Фэдэрацыі ратыфікаваў гэтае рашэньне.
  • Расейскія войскі атакавалі ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі, выкарыстоўваючы лётнішчы, базы і дарогі. Прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі апраўдваюць вайну, некаторыя яго праціўнікі лічаць тэрыторыю Беларусі акупаванай, многія заклікаюць да супраціву расейскім захопнікам. Насуперак заявам Пуціна пра атакі выключна на вайсковыя аб’екты, расейцы пачалі бамбіць школы, дзіцячыя садкі і жылыя кварталы ўкраінскіх гарадоў.
  • 2 красавіка 2022 году, пасьля вызваленьня гораду Буча пад Кіевам, фотакарэспандэнты апублікавалі дзясяткі фатаздымкаў, на якіх відаць сотні нябожчыкаў, ахвяраў масавых забойстваў, учыненых расейскімі войскамі. Многія пахаваныя ў стыхійных брацкіх магілах. Вялікія разбурэньні прынесла расейская акупацыя і Барадзянцы.
  • З 24 лютага 2022 году Расея захапіла толькі адзін абласны цэнтар — Херсон. Горад быў акупаваны расейскімі войскамі ў першыя дні вайны фактычна без баёў. Расейскія войскі адступілі зь яго і з правабярэжнай часткі Херсонскай вобласьці ў лістападзе 2022 году. Увосень 2022 году ўкраінскія войскі правялі маштабны контранаступ, у выніку якога расейскія сілы пакінулі большасьць сваіх пазыцый і ў Харкаўскай вобласьці.
  • Нягледзячы на першапачатковыя заявы Пуціна пра тое, што акупацыя ўкраінскіх тэрыторыяў не ўваходзіць у пляны ўварваньня, 30 верасьня 2022 году была абвешчана анэксія чатырох вобласьцяў Украіны (Данецкай, Запароскай, Луганскай і Херсонскай), у тым ліку і тэрыторыяў, якіх Расея не кантралявала.
  • 21 верасьня 2022 году Пуцін заявіў пра мабілізацыю ў Расеі. Пасьля гэтай заявы тысячы расейцаў накіраваліся на памежныя пункты і пачалі выяжджаць у Грузію, Казахстан, Армэнію, Манголію, Фінляндыю і іншыя краіны. У самой Расеі праціўнікі вайны падпалілі некалькі вайсковых камісарыятаў.
  • У 2023 годзе Лукашэнка і Пуцін заявілі пра разьмяшчэньне ў Беларусі расейскай ядзернай зброі. 13 чэрвеня Лукашэнка сказаў, што частка ядзернай зброі ўжо дастаўлена з РФ у Беларусь. 16 чэрвеня Пуцін таксама заявіў, што першыя ядзерныя зарады ўжо дастаўленыя на тэрыторыю Беларусі, а астатнюю частку перамесьцяць «да канца лета або да канца году».
  • 17 лістапада 2024 году тагачасны прэзыдэнт ЗША Джо Байдэн зьняў абмежаваньні на нанясеньне ўдараў амэрыканскай дальнабойнай зброяй па тэрыторыі Расеі.
  • З прыходам да ўлады ў ЗША прэзыдэнта Дональда Трампа рэзка актывізавалася тэма магчымых мірных перамоваў. Улетку 2025 году Дональд Трамп правёў шэраг сустрэчаў, у тым ліку з Уладзімірам Зяленскім і Ўладзімірам Пуціным. Аднак дамовіцца пра мірнае пагадненьне ці прынамсі пра асабістую сустрэчу прэзыдэнтаў Украіны і Расеі не атрымалася. Агулам мірныя перамовы дагэтуль не далі істотных вынікаў.
  • 1 чэрвеня 2025 году на Дзень расейскай авіяцыі Ўкраіна правяла маштабную апэрацыю «Павуціньне». Служба бясьпекі Ўкраіны зладзіла ўдары па авіябазах па ўсёй тэрыторыі Расеі, зьнішчыўшы дзясяткі расейскіх вайсковых самалётаў. Дакладна невядома, адкуль кіраваліся гэтыя дроны і ці выкарыстоўвалі яны штучны інтэлект для нацэльваньня на расейскія самалёты. Паводле ўкраінскага боку, дахі грузавікоў, дзе хаваліся дроны, адчынялі дыстанцыйна, каб дазволіць квадракоптэрам узьлятаць.
  • З пачатку 2024 году па цяперашні час украінскія дроны пашкодзілі мноства расейскіх нафаперапрацоўчых заводаў, што прывяло да істотнага скарачэньня вытворчасьці нафтапрадуктаў у Расеі.
  • Лінія фронту ва Украіне на працягу 2025 і на пачатку 2026 году заставалася адносна стабільнай. Пры гэтым расейскія войскі павольна прасоўваліся на асобных участках. З кастрычніка 2025 па сакавік 2026 году Расея захапіла каля 1833 км². На пачатку 2026 году ўкраінскія сілы правялі шэраг удалых контратак. У канцы красавіка 2026 году ўпершыню за доўгі час Ўкраіна адваявала больш тэрыторыі, чым страціла.

Незалежная праверка інфармацыі пра ваенныя дзеяньні, якую даюць афіцыйныя асобы розных бакоў, не заўсёды магчымая.


Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG