Літва і Эстонія паведамілі ААН пра выхад з дамовы аб забароне супрацьпяхотных мін

Ілюстрацыйнае фота.
Ілюстрацыйнае фота.

Літва і Эстонія апавясьцілі ААН пра выхад з канвэнцыі аб забароне супрацьпяхотных мін. Атаўская дамова забараняе ўдзельнікам распрацоўваць, выкарыстоўваць, захоўваць і перадаваць гэты від зброі.

«Літва ня мае ніякіх ілюзій: пуцінская Расія — самая вялікая доўгатэрміновая экзістэнцыйная пагроза Эўропе [...] Перад абліччам такіх пагроз Літва прыме ўсе неабходныя меры для абароны сваёй дзяржавы, насельніцтва і кожнай цалі тэрыторыі NATO усімі эфэктыўнымі вайсковымі сродкамі», — напісаў міністар замежных спраў Літвы Кястуціс Будрыс.

«Урокі вайны Расеі супраць Украіны, якая працягваецца, паказваюць, што для лепшай абароны нашай краіны мы не павінны ўводзіць аднабаковыя абмежаваньні на ўзбраеньні, якія праціўнік не выконвае», — заявіў кіраўнік МЗС Эстоніі Маргус Цахкна.

Краіны афіцыйна перастануць быць сябрамі канвэнцыі праз шэсьць месяцаў пасьля апавяшчэньня ААН.

Раней аб намеры выйсьці з дамовы паведамілі ўсе краіны Балтыі, Польшча і Фінляндыя.

Канвэнцыя аб забароне супрацьпяхотных мін была падпісаная ў Атаве ў 1997 годзе.

​
XS
SM
MD
LG