Расейскія дроны атакавалі Адэсу. Загінулі два чалавекі, 17 пацярпелі

Пажар у шматпавярховым жылым доме ў выніку атакі расейскіх дронаў, Адэса, Украіна, 28 чэрвеня 2025 году.
Пажар у шматпавярховым жылым доме ў выніку атакі расейскіх дронаў, Адэса, Украіна, 28 чэрвеня 2025 году.

Расейскія вайскоўцы ў ноч на 28 чэрвеня атакавалі Адэсу бесьпілётнікамі. У выніку ўдару загінула сямейная пара. На гэты момант вядома аб 17 пацярпелых. Сярод іх трое хлопчыкаў — 3, 7 і 14 гадоў.

Па дадзеных адэскай пракуратуры, Расея ўжыла ня менш за 20 бесьпілётнікаў. Адзін з дронаў патрапіў у 21-павярховы дом, у выніку чаго ўспыхнуў пажар на паверхах зь сёмага па дзевяты. Жыхары аказаліся заблякаваныя ў сваіх кватэрах.

Акрамя гэтага, пасьля атакі дронаў пашкоджаныя гаспадарчыя пабудовы на тэрыторыі прыватнага дому, адміністрацыйны будынак, складзкія памяшканьні прадпрыемства, будынак непрацуючай АЗС, машыны.

Паветраныя сілы ЎСУ паведамілі, што за ноч Украіну атакавалі 23 расейскія бесьпілётнікі, асноўны напрамак атакі — Адэская вобласьць. 21 дрон збіты агнявымі сродкамі паразы, адзін — «лякацыйна страчаны» або падаўлены сродкамі РЭБ.

ХХХ

​
XS
SM
MD
LG