Настпуствы расейскага абстрэлу горада Дніпро 17 красавіка 2025 году
Улады Днепрапятроўскай вобласьці паведамілі аб сэрыі пацэльваньняў расейскіх войскаў па аб’ектах у абласным цэнтры.
«У Дніпры праз варожую атаку пачаўся пажар. Пашкоджана цывільная інфраструктура, у тым ліку, інтэрнат, гімназія, адміністрацыйнае памяшканьне. Пашкоджаны цягнік. Траўмы атрымалі яго пасажыры», — паведаміў у сваім Telegram-канале кіраўнік Днепрапятроўскай вобласьці Сяргей Лысак.
Паводле яго, адна з ракет пацэлілі і па горадзе Самар. «Паўсюль, на жаль, ёсьць загінулыя і пацярпелыя», — адзначыў ён.
У Дніпры, папярэдне, 17 чалавек загінулі і звыш 200 параненыя, у тым ліку 18 дзяцей.
У горадзе Самар – дзьве асобы загінулі і 14 атрымалі раненьні.
На прадпрыемстве «Укрзалізниця» удакладнілі, што адна з расейскіх ракет пацэліла паблізу цягніка, які рухаўся з Адэсы ў Запарожжа.
Сярод пасажыраў і супрацоўнікаў чыгункі загінулых няма. Пасажырам, які атрымалі траўмы, надаюць мэдычную дапамогу. Але колькасьць пацярпелых пакуль не называюць.
Украінская чыгунка накіравала на месца падзеі дадатковы цягнік, каб даставіць пасажыраў па месцы прызначэньня.
Мэр Дніпра Барыс Філатаўпаведаміў, што ў горадзе ад расейскага ўдару пацярпелі 10 дзіцячых садкоў, 19 школ, адна вучэльня, музычная школа, 8 мэдычных устаноў.
Расейскія войскі рэгулярна абстрэльваюць Украіну з розных відаў узбраеньня — ударнымі дронамі, ракетамі, кіраванымі авіябомбамі.
Кіраўніцтва Расеі зьняпраўджвае тое, што расейская армія наносіць мэтанакіраваныя ўдары па цывільнай інфраструктуры і мірным насельніцтве.
Украінская ўлада і міжнародныя арганізацыі кваліфікуюць гэтыя ўдары як ваенныя злачынствы Расейскай Фэдэрацыі і пераконваюць, што яны маюць мэтанакіраваны характар.
Форум