Лінкі ўнівэрсальнага доступу

Дэфіцыт бульбы і цыбулі, «Арктычная брыгада» на парадзе ў Менску, размова з бацькамі загінулага добраахвотніка. Самае цікавае за тыдзень

Каляж
Каляж

Што здарылася на тыдні, што прыцягвала ўвагу, выклікала пытаньні і давала адказы — у самых цікавых публікацыях Свабоды за апошнія сем дзён — глядзіце і чытайце.

У сярэдзіне красавіка ва Ўкраіне загінуў беларус Аляксей Аўдзей з пазыўным «Рыжы». Ён стаў адным з больш чым 70 беларусаў, якія на гэты момант загінулі ва Украіне, ваюючы на баку Кіева.

Бацькі Аляксея распавялі Свабодзе, якім быў іх сын, чаму паехаў на вайну ва Ўкраіну і як яны ім ганарацца.

«Цяжка было вельмі, — гаворыць маці Аляксея Тамара Аўдзей. — Але, зь іншага боку, я ганаруся сваім сынам. Хочацца яму сказаць — які ты малайчына. Ягоны бацька таксама такі. Я ведаю, што калі б мяне не было побач зь ім зараз, то муж быў бы там. Мы ўсе такія, уся сям’я. Лёша быў вольнай птушкай. Крылы яму ніхто ня мог бы падрэзаць».

Аляксей Аўдзей на мяжы Украіны
Аляксей Аўдзей на мяжы Украіны

Пабрацім Алсяксея таксама расказаў Свабодзе пра сябра:

«Ва ўкраінцаў нават была прымаўка — калі „Рыжы“ (пазыўны Аляксея Аўдзея) ня пойдзе ў штурм, то мы таксама ня пойдзем. Бяз гэтага беларуса мы ўдзельнічаць ня будзем».

Пачытайце інтэрвію з бацькамі Аляксея Аўдзея і ўспаміны пра яго яго пабраціма.

***

Пасьля навінаў пра кепскую / дарагую бульбу ў Беларусі зьнікла і цыбуля. А сілавікі пайшлі па гандлёвых сетках.

Старшы навуковы супрацоўнік дасьледчага цэнтру BEROC, эканаміст Зьміцер Крук у размове са Свабодай аналізуе, чаму сілавікі прыйшлі ў «Эўраопт» ды іншыя кампаніі, вызначае стаўленьне ўлады да бізнэса і разважае, у чым прычына дэфіцыту гародніны.

Цыбуля. Ілюстрацыйнае фота
Цыбуля. Ілюстрацыйнае фота

«Дэфіцыт бульбы і цыбулі — досыць чаканы вынік. Зьдзіўленьне выклікае хутчэй тое, як удалося 2,5 гады праіснаваць без істотных перабояў».

***

На парадзе ў Менску 9 траўня зьявілася тэхніка аднаго з элітных расейскіх вайсковых фармаваньняў — 200-й мотастралковай брыгады зь Печангі. Брыгада ўдзельнічала ў баях пад Харкавам у 2022 годзе і панесла там значныя страты. Цяпер гэты падразьдзел зноў у фокусе ўвагі — разам з тэхнікай, якая можа мець дачыненьне да ядзернай інфраструктуры.

Камандзір беларускага 56-га асобнага палку сувязі падпалкоўнік Павел Чайка сустракае расейскіх вайскоўцаў з 200-й асобнай гвардзейскай мотастралковай Печангаўскай брыгады разам з тэхнікай на станцыі Азярышча пад Менскам. 30 красавіка 2025 году

Распавядаем падрабязна, што гэта за «Арктычная брыгада», якую амаль зьнішчылі пад Харкавам, і што за вайскоўцы з Расеі прыяжджалі на парад у Менску. Дадаткова пра ролю і цяперашні стан гэтай брыгады Свабодзе расказаў рэдактар нарвэскага вайскова-аналітычнага выданьня The Barents Observer Томас Нільсэн.

***

А вось пачытайце, што паказалі на выставе ўзбраеньня і вайсковай тэхнікі MILEX-2025 у Менску днямі. Беларускія арганізатары хваліліся толькі трыма экзэмплярамі: зэнітна-ракетным комплексам «Бук-МБ2К», для якога стварылі першую беларускую зэнітную кіраваную ракету; бесьпілётным комплексам «Джульета» і бесьпілётным комплексам верталётнага тыпу SKY-TRUCK.

А таксама была супрацькульная камізэлька.

Супрацькульная камізэлька
Супрацькульная камізэлька

Расейцы паказалі анансаваны экспартны танк Т-90МС і агнямётную сыстэму ТОС-1А «Санцапёк» толькі ў «цацачных» памерах на стэндах.

Распавялі пра ўсё гэта падрабязна.

***

Важны другі артыкул з цыклю «Сьляды» «Дыктатура супраць балотаў. Як улады Беларусі шкодзяць лёгкім Эўропы».

У ім распавядаем, як беларуская дзяржава абыходзіцца з балотамі.

А менавіта:

  • адкуль на балотах пажары і колькі каштуе іх тушыць,
  • а колькі каштуе паўторна забалоціць;
  • як вяртлявая чаротаўка прыцягнула ў Беларусь мільёны эўра і чаму зараз працэс спыніўся,
  • каму выгаднае будаўніцтва дарогі на Альманскіх балотах, якія зьмены прыроднага асяродзьдзя і клімату яно прынясе
  • і навошта ўвогуле патрэбныя балоты.
Балота Ельня
Балота Ельня

***

У гэтым артыкуле распавядаем, чаму Беларусь і Расея скасоўвалі роўмінг восем гадоў, але так і не змаглі зрабіць гэта цалкам.

Размовы пра скасаваньне роўмінгу паміж апэратарамі абедзьвюх краін пачаліся ў 2017 годзе. Але адбылося гэта ў вельмі абмежаваным выглядзе і толькі ў сакавіку 2025 году. Паразмаўлялі з экспэртам аб прычынах.

«Скасаваньне роўмінгу — гэта чыстая палітыка, — кажа выканаўчы дырэктар арганізацыі «Таварыства абароны інтэрнэту» Міхаіл Клімароў. — Як кажуць, заціснулі апэратараў. Я думаю, больш дасталася беларусам. Расейскім што там — прыедзе зь Беларусі мільён чалавек. Гэта ня так шмат у параўнаньні з агульнай лічбай людзей, якія прыяжджаюць штогод у Расею».

***

«Беларускі рэжым таксама павінен адказваць. Без адказнасьці гэтыя злачынствы будуць паўтарацца. Таму цяпер Расея можа перапісваць гісторыю — распавядаць іншую вэрсію пра злачынствы Савецкага Саюзу. Гэтыя злачынствы ніколі не былі разгледжаныя на міжнародным трыбунале, у адрозьненьне ад злачынстваў нацыстаў. Таму яны цяпер сьвяткуюць 9 траўня, падмацоўваючы гэтым сваю агрэсію супраць Украіны.

Цяпер дзеля будучыні, дзеля міжнароднай бясьпекі, мы павінны сказаць: гэта парушэньне міжнароднага права».

Кястуціс Будрыс
Кястуціс Будрыс

Пачытайце інтэрвію міністра замежных спраў Літвы Кястуціса Будрыса Свабодзе. Ён расказвае пра прычыны пазову супраць Беларусі ў Міжнародны суд ААН, ацэньвае эфэктыўнасьць заходніх санкцыяў супраць афіцыйнага Менску і называе ўмовы для аднаўленьня двухбаковых стасункаў паміж краінамі.

***

У Беларусі працягваюцца арышты беларускіх вікіпэдыстаў. Днямі стала вядома пра затрыманьні Максіма Лепушэнкі і Вольгі Сітнік. Чаму ўлады Беларусі арыштоўваюць рэдактараў аднаго з самых папулярных у сьвеце сайтаў, Свабодзе расказалі правабаронцы і рэдактарка Вікіпэдыі Сьвятлана Воўчак.

«Вікіпэдыя існуе ўжо больш за 20 гадоў. Яна ўвесь гэты час ствараецца. Там вельмі дакладныя і жорсткія правілы, зразумелыя ўсім. Яна таму і папулярная, што гэта надзейная крыніца інфармацыі. Тое, што туды кожны можа напісаць што заўгодна — вялікая памылка. Паспрабуйце — і адразу зразумееце, што гэта ня так. Пасьля некалькіх фэйкаў вас проста заблякуюць».

Wikipedia
Wikipedia

«Яны проста хочуць закрыць яе, спыніць, як змаглі закрыць дзясяткі іншых сайтаў. Аднак яны нічога ня могуць зрабіць, таму і шалеюць, арыштоўваюць тых, каго могуць знайсьці. Бо нельга пасадзіць дзясятак прапагандыстаў і загадаць ім рэдагаваць артыкулы на Вікіпэдыі. Гладкую тую ж. Яе там за дзесяць хвілін вылічаць і заблякуюць. Прасоўваць фэйкі і прапаганду не ўдаецца нават у расейскай частцы Вікіпэдыі, чаго хацець ад беларускай».

***

Human Constanta апублікавала чарговы агляд барацьбы з «экстрэмізмам» за студзень–сакавік 2025 году. За гэты час праваабаронцы даведаліся пра 188 прысудаў паводле «экстрэмісцкіх» артыкулаў Крымінальнага кодэксу і пра 450 палітычна матываваных адміністрацыйных працэсаў. А ўсяго вядома пра 1370 выпадкаў палітычна матываваных рэпрэсіяў, большасьць якіх чынілі ў межах барацьбы з «экстрэмізмам». Часта чалавеку інкрымінуюць адразу некалькі «экстрэмісцкіх» артыкулаў.

Падрабязней — тут.

***

23 траўня ў Сіетле адкрыўся Northwest Folklife Festival — адзін з найбуйнейшых фальклёрных фэстываляў у Амэрыцы. На ім беларускі фальклёрны гурт VOLYA прэзэнтуе новы альбом «Дзе пачынаецца год» — гэта 27 асноўных і два бонусныя трэкі.

Стваральніца гурту Вольга Дземка — укладальніца вялікай калекцыі беларускіх нацыянальных строяў і аўтарка каталёгаў «Традыцыйныя народныя строі». У 2020 годзе яна зьняла дакумэнтальную стужку «Песьні старой Эўропы» пра беларускія народныя сьпевы.

Гурт VOLYA
Гурт VOLYA

«Я беларускія песьні проста абагаўляю, але разумею, што сучаснаму чалавеку слухаць іх даволі цяжка. У іх, скажам так, жыцьцё ня б’е фантанам, хаця яны вельмі жыцьцёвыя, пра турботы. І знайсьці песьні, якія былі б ня жаласьлівыя, не тужлівыя, а зь лягчэйшымі і тэкстам, і музыкай ня вельмі проста.

Таму я з усіх сваіх экспэдыцыяў і матэрыялаў, якія назапасіла, адабрала толькі тыя песьні, якія ўспрынялі б больш пазытыўна ўсе нашыя слухачы, а ня толькі тыя, хто сьпявае такі ж фальклёр, альбо прафэсары, якія фальклёр вывучаюць», — тлумачыць Вольга.

Чытайце і пра песьні, і пра гурт падрабязьней.

***

Выйшла кніга пра гісторыю футболу на Аршаншчыне — «На „Старт“ і ў „Тэмпе“». Яе аўтар Арцём Сізінцаў прапануе называць гэтую гульню «ножным шпурляком».

Старонкі кнігі
Старонкі кнігі

«Сьпярша гэта было проста жаданьне ўзяць глыбей, даведацца пра ранейшыя посьпехі, хто стаў найбольш знакамітым гульцом і трэнэрам, каму належаць розныя рэкорды і якія яны. Гэтак я ўведаў, што гістарычная назва маёй роднай каманды „Старт“, і я хачу, каб яна вярнулася. У архівах і старых газэтных падшыўках я знайшоў зьвесткі пра першыя строі нашай дружыны — блакітныя кашулі і чорныя майткі. Адначасна зьбіраў зьвесткі пра іншыя каманды, што ў розныя пэрыяды існавалі на Аршаншчыне», — распавядае аўтар гісторыю ўзьнікненьня сваёй кнігі.

***

Інтэрнэт-бібліятэка Kamunikat.org адзначыла 25-гадовы юбілей. Пачытайце інтэрвію з польскім журналістам, этнічным беларусам Яраславам Іванюком, які прыдумаў інтэрнэт-бібліятэку «Камунікат», чвэрць стагодзьдзя рупіцца за яе разьвіцьцё і пашырыў справу аднайменным выдавецтвам.

Яраслаў Іванюк
Яраслаў Іванюк

«Спадзяюся, што ў канцы летніх вакацыяў выйдзе аўдыёбук з кнігай, з якой пачыналася нашая выдавецкая дзейнасьць у 2021 годзе, — гэта раман Уладзімера Някляева «Гэй Бэн Гіном». Яго запісваюць беларускія акторы, якія зьехалі з Беларусі з палітычных прычынаў. Таксама будзем аблічбоўваць беларускую прэсу, будзем выстаўляць кнігі, з аўтарамі якіх нам удасца заключыць ліцэнзійныя дамовы. І будзем надалей займацца выдавецкай дзейнасьцю. Больш за 60 кніг мы ўжо выдалі».

***

Традыцыйна аналітыку Валера Карбалевіча знойдзеце тут. На тыдні там аналіз, як пытаньне палітзьняволеных ператварылася ў важны грамадзка-палітычны фактар Беларусі, а таксама — пра што сьведчыць «ператрэсваньне кадраў».

І вось чарговыя падзеі тыдня з Валерам Карбалевічам.

***

У Варшаве прайшла чацьвёртая Канфэрэнцыя беларусаў сьвету. Паглядзіце фотаздымкі.

У Варшаве праходзіць чацьвёртая Канфэрэнцыя беларусаў сьвету. ФОТА

Удзельнікі чацьвёртай Канфэрэнцыі беларусаў сьвету. 24 траўня 2025 году
1/17 Удзельнікі чацьвёртай Канфэрэнцыі беларусаў сьвету. 24 траўня 2025 году
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Вітальны выступ <strong>Яна Маліцкага</strong> — дырэктара Цэнтру Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту. 24 траўня 2025 году<br>
2/17 Вітальны выступ Яна Маліцкага — дырэктара Цэнтру Ўсходняй Эўропы Варшаўскага ўнівэрсытэту. 24 траўня 2025 году
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Андрэй Стрыжак, прадстаўнік фонду BYSOL
3/17 Андрэй Стрыжак, прадстаўнік фонду BYSOL
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Антаніна Канавалава, былая палітзняволеная
4/17 Антаніна Канавалава, былая палітзняволеная
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Былы добраахвотнік палка Каліноўскага Аляксандар «Кусь» Клачко
5/17 Былы добраахвотнік палка Каліноўскага Аляксандар «Кусь» Клачко
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Прадстаўніца дыяспары і Народных Амбасад Юлія Юхно
6/17 Прадстаўніца дыяспары і Народных Амбасад Юлія Юхно
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Алег Кулеша, прадстаўнік Асацыяцыі палітзьняволеных
7/17 Алег Кулеша, прадстаўнік Асацыяцыі палітзьняволеных
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Удзельнікі чацьвёртай Канфэрэнцыі беларусаў сьвету. 24 траўня 2025 году
8/17 Удзельнікі чацьвёртай Канфэрэнцыі беларусаў сьвету. 24 траўня 2025 году
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Вольга Зазулінская
9/17 Вольга Зазулінская
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Франак Вячорка, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка<br>
10/17 Франак Вячорка, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Ганна Маціеўская, заснавальніца ініцыятывы «Партызанка», кіраўніца Усходняга аддзела WKB Lawyers, старшыня Надзіральнай Рады ABBA
11/17 Ганна Маціеўская, заснавальніца ініцыятывы «Партызанка», кіраўніца Усходняга аддзела WKB Lawyers, старшыня Надзіральнай Рады ABBA
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Павал Баркоўскі, выканаўца абавязкаў прадстаўніка па нацыянальным адраджэньні Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі
12/17 Павал Баркоўскі, выканаўца абавязкаў прадстаўніка па нацыянальным адраджэньні Аб'яднанага пераходнага кабінэту Беларусі
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Юрась Губарэвіч — кіраўнік ліквідаванага ўладамі Руху «За свабоду» і экспэрт па рэгіянальным разьвіцьці Народнага антыкрызіснага кіраваньня
13/17 Юрась Губарэвіч — кіраўнік ліквідаванага ўладамі Руху «За свабоду» і экспэрт па рэгіянальным разьвіцьці Народнага антыкрызіснага кіраваньня
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Франак Вячорка, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка
14/17 Франак Вячорка, Сьвятлана Ціханоўская, Павал Латушка
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Аліна Коўшык — галоўная рэдактарка тэлеканалу «Белсат», былая прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінэце
15/17 Аліна Коўшык — галоўная рэдактарка тэлеканалу «Белсат», былая прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні ў Аб’яднаным пераходным кабінэце
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Удзельнікі чацьвёртай Канфэрэнцыі беларусаў сьвету. 24 траўня 2025 году
16/17 Удзельнікі чацьвёртай Канфэрэнцыі беларусаў сьвету. 24 траўня 2025 году
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Праца ў групах падчас чацьвёртай Канфэрэнцыі беларусаў сьвету. 24 траўня 2025 году
17/17 Праца ў групах падчас чацьвёртай Канфэрэнцыі беларусаў сьвету. 24 траўня 2025 году
З 23 па 25 траўня ў Варшаве праходзіць IV Канфэрэнцыя беларусаў і беларусак сьвету — пляцоўка, якая аб’ядноўвае дыяспару, ініцыятывы і арганізацыі для супольнай працы, нэтворкінгу і абмену досьведам.
Previous slide
Next slide

Заставайцеся са Свабодай!

Тэмы гэтага артыкулу

Форум

Камэнтаваць тут можна праз Disqus. Калі вы ў Беларусі, любы камэнтар можа быць падставай для перасьледу з боку ўладаў.
XS
SM
MD
LG